Свет1313

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме

Пра гэта паведаміла ягоная жонка, таксама прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.

Тыграну Кеасаяну 59 гадоў, паводле сваёй асноўнай прафесіі ён рэжысёр, але ў пэўны час стаў таксама тэлепрапагандыстам. У прыватнасці, з 2016 года ён вядзе на тэлеканале НТВ вячэрняе забаўляльнае сатырычнае шоу «Міжнародная піларама», праз якое праводзіць усе асноўныя расійскія прапагандысцкія наратывы. 

28 лютага 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Тыгран Кеасаян быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза за падтрымку палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і пагражае яе незалежнасці і суверэнітэту. Паводле аргументацыі, у сваёй праграме Кеасаян

«паслядоўна адлюстроўваў Украіну як слабую і карумпаваную краіну, якая трымалася толькі дзякуючы дапамозе Захаду… Ён меркаваў, што ўкраінскія ўлады нелегітымныя. Ён неаднаразова сцвярджаў, што Крым належыць Расіі і што Данбас не частка Украіны».

Пасля таго Тыграна Кеасаяна ўносілі ў санкцыйныя спісы многіх краін, у тым ліку і за падтрымку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

З Маргарытай Сіманьян Кеасаян афіцыйна пабраўся шлюбам у 2022 годзе, але фактычна яны жылі разам з 2012-га, маючы трох агульных дзяцей. 

Канкрэтныя прычыны цяперашніх праблем Кеасаяна не агучваюцца, але вядома, што раней ён перанёс два інфаркты. Адбылося гэта ўжо, праўда, дастаткова даўно, у 2008 і 2010 гадах. Пра хворае сэрца мужа згадвала ў сваім цяперашнім допісе і Сіманьян.

Паводле даных тэлеграм-канала «База», Кеасаян трапіў у бальніцу ў канцы снежня. 

Каментары13

  • 2345
    09.01.2025
    -Які жах!
    -А шо, не жах?!
  • alex
    09.01.2025
    режиссер?
    кобZону пригодится.
  • Проста жыхар
    09.01.2025
    Хай бы там і застаўся, або перасунуўся бліжэй да Кабзона.

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

Злы жарт тапанімікі: у Магілёве ёсць скрыжаванне вуліц Лысенкі і Вавілава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць