Свет44

Трамп расказаў пра тэлефонную размову з Пуціным наконт Украіны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў выданню New York Post, што правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным наконт урэгулявання канфлікту ва Украіне. Ён лічыць, што спыніць баявыя дзеянні атрымаецца хутка.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін удзельнічаюць у двухбаковай сустрэчы на ​​саміце G20, 2019 г. Японія. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Паводле Трампа, асноўнай тэмай размовы з Пуціным была вайна ва Украіне.

Па словах прэзідэнта ЗША, у яго ёсць канкрэтны план па спыненні канфлікту. «Спадзяюся, гэта будзе хутка. Кожны дзень гінуць людзі», — сказаў Дональд Трамп.

На пытанне, колькі разоў у яго з Пуціны былі размовы, Трамп адказаў: «Я лепш прамаўчу».

Звяртаючыся да дарадцы па нацыянальнай бяспецы ЗША Майка Уолца, Трамп сказаў, што час пачынаць перамовы: «Давайце пачнем гэтыя сустрэчы. Яны хочуць сустрэцца. Кожны дзень людзі паміраюць. Забіваюць маладых прыгожых салдат. Маладых мужчын, такіх як мае сыны».

Ён выказаў думку, што Пуцін «хоча, каб людзі перасталі паміраць».

Віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс сустрэнецца з Зяленскім на наступным тыдні на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Трамп таксама сказаў аб намеры заключыць здзелку з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім аб доступе да рэдказямельных мінералаў і газу на $500 млн. Ён удакладніў, што ў абмен ЗША гатовы прадаставіць Украіне гарантыі бяспекі ў мірным урэгуляванні канфлікту.

Каментары4

  • Acab
    09.02.2025
    Прырода настолькі ачысьцілася, што нашая ніва не цытуе Новы Ёрк Праўду (Таймз), але Новы Ёрк Пост
  • Нат
    09.02.2025
    Ага. Одни гарантии уже были. Опять такие же?)
  • Сделка, сделка, сделка, сделка,....
    09.02.2025
    ..." Владимир, зачем воевать. Лучше будем ВМЕСТЕ разрабатывать рудные залежи Украины...."
    Вот и вся сделка

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць