Вайна22

Еўрапейская кампанія можа замяніць Starlink ва Украіне

Французскі спадарожнікавы аператар Eutelsat зможа замяніць сваёй прадукцыяй амерыканскі Starlink ва Украіне, упэўненыя інвестары. Зараз кампанія вядзе перамовы з еўрапейскімі ўрадамі, піша Financial Times.

Лагатып Eutelsat. Фота: Eutelsat / Instagram

Кампанія Eutelsat упэўнена, што зможа адправіць ва Украіну свае прылады ў дадатак да спадарожнікаў Starlink Ілана Маска. Інвестары кажуць, што французскі аналаг у будучыні зможа замяніць амерыканскі.

Французскі канкурэнт Starlink гатовы «хутка разгарнуцца ва Украіне для падключэння найбольш важных місій і інфраструктур».

Starlink стаў крытычна важным для Украіны падчас поўнамаштабнай вайны, бо ён моцна палепшыў камунікацыю на полі бою. Але зараз, з прыпыненнем ваеннай дапамогі ад ЗША, ёсць асцярогі, што гэты праект можа быць пад пагрозай.

4 сакавіка акцыі Eutelsat узляцелі амаль на 80%, бо трэйдары робяць стаўку на тое, што намаганні еўрапейскіх лідараў па падтрымцы Украіны падвысяць попыт на паслугі кампаніі.

Каментары2

  • бабруйчанін
    04.03.2025
    Цудоўна...
  • Джордж
    05.03.2025
    бабруйчанін , Калі гэтыя атамныя кошты ад еўрапейскага аперата будзе нехта аплочваць, то французам трэба крыху актыўнічаць. Глядзіш і ім частка грошай перападзе. Іх інтэрнэт мае вялікі пінг, для ФПВ не падыйдзе. Каб так добра было выкарыстоўваць, яго ўжо б выкарыстоўвалі.

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць