Грамадства99

З Чырвонага касцёла ў Мінску ўжо некалькі дзён вывозяць рэчы

Патрабуецца вызваліць памяшканні цалкам ад усяго, забраць трэба нават абразы і арганы.

Увесь тыдзень, ад панядзелка 17 сакавіка, працягваецца вываз з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску маёмасці парафіі святога Сымона і святой Алены. Вызваленне будынку ад усіх рэчаў было ўмовай уладаў для пачатку рамонту святыні, піша katolik.life.

Ад парафіі запатрабавалі вывезці цалкам усе рэчы, нават самыя грувасткія — гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэку, і копію Турынскай плашчаніцы.

Як стала вядома вернікам, транспарціроўкай займаецца сама парафія, маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Мінскім раёне, бібліятэка адвезена ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Паводле вернікаў, за тыя 2,5 гады, пакуль храм стаяў закрытым, некаторыя памяшканні насамрэч сталі патрабаваць рамонту — туды дабралася вільгаць, бо некалькі разоў прарывала водаправод, а ўлетку памяшканні ніхто не праветрываў і не адкачваў ваду з падвала пасля дажджоў.

Каментары9

  • Барадзед
    20.03.2025
    Надо же, какое требовательное в уходе здание.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.03.2025
    странно, что святые отцы за ним не следили... у них что - денег нет?
  • Ёсік
    20.03.2025
    Здаецца мне, што Веня ўжо шукае папоў туды. Ці зноў дом кіно зробяць. У Беларусі няма прыгнёту і зьдзекаў са сьвятароў, усе рэлігіі шануюцца, неяк казаў дырэктар саўгаса.

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць