Культура22

У Сашы Філіпенкі выйшла новая кніга

У сваіх сацсетках пісьменнік паведаміў пра выхад кнігі «Слон».

«Кніжка будзе распавядаць аб тым, як людзі не заўважаюць сланоў, якія стаяць пасярод пакоя, не заўважаюць відавочныя рэчы, якія адбываюцца вакол нас. Як людзей расчалавечваюць, як людзі выбіраюць камфорт замест таго, каб выбіраць любоў», — расказаў пісьменнік некалькі тыдняў таму.

«Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць, баяцца трапіць у аварыю, баяцца паставіць коску не там, баяцца быць чулымі, баяцца арандатараў, баяцца медуз, баяцца спяваць на вуліцы пры мінаках і не аплочваць праезд, баяцца дыхаць, баяцца спазніцца, баяцца прыйсці раней, баяцца сыходзіць з дрэннай п'есы ў сярэдзіне спектакля, баяцца памыліцца, баяцца ўказаць на памылку, баяцца верыць, баяцца крытыкаў і каментатараў, баяцца хадзіць на бацькоўскія сходы, баяцца абараняць свае межы, баяцца не баяцца, баяцца ўладкавацца на працу, баяцца стрэмкі, баяцца турбулентнасці, баяцца, што яна ніколі больш не патэлефануе, баяцца, прызнацца, што ён усё ж такі той, хто ёй трэба, баяцца вайны, баяцца падацца чуллівымі, баяцца перасаліць, баяцца гаварыць на іншай мове з памылкамі, баяцца эскалатараў, баяцца, што не ўстане, баяцца будзе недастаткова цвёрдым, што іншы зробіць гэта лепш, баяцца быць сумленнымі, баяцца прачытаць тое, што ён напісаў, баяцца баяцца адкладваць дрэнныя кнігі, баяцца прапусціць удар, баяцца сфальшывіць і баяцца па-сапраўднаму кахаць», — напісаў Саша Філіпенка ў сваім фэйсбуку.

Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны крыж», «Вяртанне ў астрог» і іншых. Ён рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. З 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

У 2023 годзе бацьку Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак за рэпост «Люстэрка» (арт. 19.11 КаАП). Пазней пісьменнік казаў, што яго бацька ходзіць на допыты, дзе яго распытваюць пра сына.

Каментары2

  • Жыгуль
    02.04.2025
    Дзякуй Сашы за чарговы твор, абавязкова куплю і прачытаю
  • Сланёнак
    03.04.2025
    Цяжка назваць сашу пісьменнікам. А яшчэ цяжэй назваць беларускім пісьменнікам.

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць