Кіно88

«Дачка беларускага дысідэнта, забітага па загадзе ўладаў». У Netflix выйшаў фільм, дзе адна з гераінь — беларуская палітуцякачка

Нямецкі Netflix выпусціў баявік «Экстэрытарыяльны» (Exterritorial) пра жанчыну, якая пайшла па амерыканскую візу ў пасольства ў Франкфурце і трапіла там у праблемы. У фільме згадалі і Беларусь.

Фота: кадр з трэйлера

Гераіня «Экстэрытарыяльнага» — Сара Вульф, былая ваенная, якая служыла ў Афганістане да 2017 года. У жанчыны ёсць шасцігадовы сын Джош. Разам з хлопчыкам Сара прыходзіць у амерыканскае пасольства ў Франкфурце, каб падацца на амерыканскую візу. Нечакана малы знікае, і Сара спрабуе яго знайсці, але ніхто ёй не верыць.

Сара знаходзіць дапамогу з боку беларускі Ірыны, у якой свае пытанні да консульства. Ірына расказвае ёй, што яна — дачка беларускага дысідэнта, забітага па загадзе ўладаў. Ірына збегла ў амерыканскае пасольства ў Мінску, адтуль яе пераправілі ў Франкфурт, і цяпер яна мае інфармацыю, якая можа дапамагчы вызваліць іншых палітвязняў.

Фота: кадр з трэйлера

Апошнім часам у заходнім кіно часта згадваюць Беларусь, але ў іншым ракурсе. Напрыклад, некалькі месяцаў таму ў Netflix выйшла камедыя, дзе Кэмеран Дыяс змагалася з беларускім гангстарам. У іншым нядаўнім фільме, «Цясніне», гераіня Ані Тэйлар-Джой грала літоўскую снайперку, якая страляла ў чалавека на прыступках самалёта з беларускім дзяржаўным сцягам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • жэўжык
    05.05.2025
    "дзяржаўны сьцяг" - гэта лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сьцяг?
  • Алег
    05.05.2025
    Апошім часам Беларусь вельмі часта ўзгадваюць у кіно. MobLand Гая Рычы, The Recruit ад таго ж Netflix. Астатнія не згадаю. Але іх яшчэ як мінімум 5 стужак. Такая папулярнасць вобраза Беларусі мяне дзівіць. Што гэта за трэнд такі?
  • экс-палітвязень
    05.05.2025
    жэўжык, яшчэ правільней - лукашысцкая чырвона-зялёная ануча

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць