Свет22

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў прапанову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўсталяваць трохдзённае перамір'е ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Я думаю, што мы прайшлі доўгі шлях і, магчыма, нешта адбудзецца, спадзяемся, што адбудзецца. Як вы ведаеце, прэзідэнт Пуцін толькі што абвясціў пра трохдзённае спыненне агню, што гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат, калі вы ведаеце, з чаго мы пачыналі… У нас быў прэзідэнт, які тры гады не размаўляў з Пуціным», — заявіў Трамп.

На думку прэзідэнта ЗША, на фоне падзення цэнаў на нафту ЗША знаходзяцца ў добрым становішчы, каб дамовіцца аб заканчэнні вайны. Канфлікт пры гэтым нібыта хочуць урэгуляваць і Расія, і Украіна.

Акрамя таго, Трамп заявіў, што ведае, хто адказны за падрыў трубаправодаў «Паўночны паток», пасля таго, як яго спыталі, ці разглядае Вашынгтон магчымасць пачаць расследаванне таго, што адбылося.

«Верагодна, калі б я спытаў пэўных людзей, то я б змог сказаць вам [гэта], не марнуючы шмат грошай на расследаванне. Думаю, шмат хто ведае, хто гэта падарваў», — адказаў ён, дадаўшы, што Масква да гэтага не датычная.

Каментары2

  • .
    06.05.2025
    Ну паглядзiмина твае "3 см - гэта ок"
  • Адоль
    06.05.2025
    Што казаць, калі няма пра што казаць...

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць