Вайна

«Чырвоныя лініі»: Трамп адказаў, пры якіх умовах ЗША выйдуць з перамоў адносна вайны

Амерыканскі лідар адкрыта адзначыў, што ёсць «добрыя шанцы» завяршыць гэтую вайну, але ўхіліўся ад падрабязнасцяў.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што ЗША маюць «вельмі добрыя шанцы» спыніць вайну ва Украіне. Аднак падчас інтэрв’ю NBC News ён ухіліўся ад адказу, што можа стаць вырашальным для рашэння выйсці з мірных перамоў.

Адказваючы на пытанне, што для яго з’яўляецца чырвонай лініяй, момантам, калі варта сказаць: «Вось і ўсё, мы сыходзім (выходзім з перамоў)?», Трамп сказаў:

«Ну, ты ж ведаеш. То-бок, магчыма, калі-небудзь я гэта скажу… Я не магу… Магчыма, гэта немагчыма зрабіць (завяршыць вайну)».

Трамп дадаў, што «існуе велізарная нянавісць паміж гэтымі двума мужчынамі (Пуціным і Зяленскім)), некаторымі салдатамі і генераламі». У той жа час лідар ЗША дадаў, што «ў нас ёсць вельмі добрыя шанцы» завяршыць вайну.

Інтэрв’юерка ўдакладніла, ці адбудзецца гэта хутка, калі Трамп пойдзе на канчатковае спыненне абмену ваеннай інфармацыяй і разведданымі.

«Я не хачу гэтага зараз казаць. Яшчэ рана пра гэта казаць. Я не хачу ўступаць у гэтую спрэчку», — дадаў Трамп.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць