Навука і тэхналогіі11

ЗША скарачаюць адставанне ад Кітая ў гіпергукавой гонцы

З дапамогай стартапаў Пентагон упершыню за больш як 50 гадоў здзейсніў паспяховыя палёты беспілотніка, які развівае хуткасць, у пяць разоў большую за хуткасць гуку.

Talon-A
Гіпергукавы беспілотнік Talon-A. Фота: Stratolaunch / Х

Як піша The Wall Street Journal, Міністэрства абароны ЗША паведаміла пра першыя за больш чым паўстагоддзя паспяховыя выпрабаванні шматразовага гіпергукавога лятаючага апарата Talon-A з ракетным рухавіком. Гэты прарыў стаў выразным знакам таго, што Пентагон прасоўваецца наперад у гонцы вайсковых тэхналогій, дзе Кітай ужо мае істотную перавагу.

Выпрабаванні праводзілі два стартапы — Stratolaunch, распрацоўшчык самога гіпергукавога апарата, і Ursa Major — кампанія, якая спецыялізуецца на вадкасных ракетных рухавіках.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны ЗША, палёты Talon-A адбыліся ў снежні і сакавіку, і апарат развіў хуткасць, што пераўзыходзіць пяціразовую хуткасць гуку — менавіта з гэтага ўзроўню звычайна пачынаецца зона гіпергукавых тэхналогій.

Апошні раз шматразовы апарат на такой хуткасці ЗША запускалі яшчэ ў 1968 годзе. Гэта быў легендарны X-15 — пілатаваны самалёт, які стаў эталонам эксперыментальнай авіяцыі, але праграма была закрытая, бо бракавала фінансавання.

Гіпергукавая хуткасць — гэта не проста больш за 6000 кіламетраў за гадзіну. У такім рэжыме лятаючы апарат мусіць вытрымліваць тэмпературы ў тысячы градусаў і захоўваць кіраванасць падчас манеўраў, неабходных для ўхілення ад сродкаў супрацьпаветранай абароны. Для стварэння эфектыўнай зброі на такой аснове патрэбныя масавыя і рэгулярныя выпрабаванні.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля Х-15 ЗША праводзілі гіпергукавыя выпрабаванні ў аэрадынамічных трубах. З цягам часу іх колькасць скарацілася. Пакуль Пентагон марудзіў, Кітай упэўнена ішоў наперад. Па ацэнках экспертаў, ён праводзіў выпрабаванні ў дзесяць разоў часцей і ўжо стварыў адныя з самых сучасных гіпергукавых ракет у свеце. Расія таксама заяўляе, што валодае ўласнай звышхуткаснай зброяй.

Пад ціскам Кангрэсу, які патрабуе вынікаў у галіне гіпергукавой зброі, Пентагон пачаў абапірацца на стартапы, каб пераадолець адставанне.

Roc
Самалёт-платформа Roc кампаніі Stratolaunch узлятае з касмадрома ў Махаве, несучы на падвесе невялікі гіпергукавы апарат Talon-A з ракетным рухавіком. Фота: Stratolaunch / Х

Новы Talon-A — гэта поўнасцю аўтаномны шматразовы беспілотнік, які запускаецца ў палёт з дапамогай самалёта-носьбіта Roc — распрацоўкі Stratolaunch. Пасля дасягнення вызначанай вышыні апарат аддзяляецца і пачынае самастойны палёт на вадкасным ракетным рухавіку.

Самалёт Roc з размахам крылаў 117 метраў і грузападымальнасцю 250 тон першапачаткова распрацоўваўся як частка амбіцыйнага праекта Stratolaunch па вывадзе касмічных апаратаў на арбіту з борта велізарнага самалёта пасля дасягнення ім пэўнай вышыні.

Аднак пасля змены ўласніка стратэгія змянілася — цяпер Roc выкарыстоўваецца для пад’ёму гіпергукавога беспілотніка Talon-A, які сам па сабе не з’яўляецца зброяй.

Аднак ён — ключавы элемент у распрацоўцы гіпергукавых ракет, бо дазваляе правяраць у рэальных палётных умовах аптычныя, камунікацыйныя і навігацыйныя сістэмы, а таксама аэрадынаміку на гіпергукавых хуткасцях. Гэта стварае падмурак для паскоранай і эканамічна эфектыўнай распрацоўкі наступнага пакалення гіпергукавых ракет.

Talon-A
Talon-A ўпершыню здзяйсняе аўтаномную пасадку на базе Касмічных войскаў Вандэнберг. Фота: Stratolaunch / Х

Стратэгічна важна, што асноўны прарыў у гіпергукавых тэхналогіях здзейснілі не традыцыйныя дзяржаўныя карпарацыі, а прыватныя тэхналагічныя кампаніі, фінансаваныя венчурным капіталам.

Stratolaunch належыць Cerberus Capital Management — інвестыцыйнай кампаніі, адзін з генеральных дырэктараў якой Стыў Файнберг (Steve Feinberg) нядаўна быў прызначаны намеснікам міністра абароны ЗША. Ursa Major, у сваю чаргу, прыцягнула $280 мільёнаў інвестыцый і заключыла кантракты з Вайскова-паветранымі і Вайскова-марскімі сіламі ЗША.

Брэд Апел (Brad Appel), галоўны інжынер кампаніі Ursa Major, параўноўвае перамены ў галіне гіпергукавых тэхналогій з тым, што зрабіла SpaceX для запуску ракет: яны сталі таннейшымі і даступнымі для шырокага выкарыстання.

«Стартапам не патрэбныя дзесяцігоддзі акадэмічных даследаванняў, — кажа ён. — Мы проста выходзім і адразу праводзім выпрабаванні».

І хоць ЗША пакуль не здагналі Кітай, прарыў, здаецца, ужо адбыўся. І ён стаў магчымым дзякуючы новым гульцам на рынку абарончых тэхналогій.

Каментары1

  • Нічога сабе
    07.05.2025
    У ЗША насельніцтва са зброяй. І стартапы такія, што ўраду лепей з імі не сварыцца. Хаця, чаму дзівіцца, там атамную зброю і F-35 робяць на прыватных прадпрыемствах па кантракту з урадам.

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак41

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?1

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак41

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць