Грамадства1111

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі

Пасля заявы «Кіберпартызанаў», што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава вывела 150 тысяч даляраў з рахункаў фонду Białoruś Liberty, прытым 107 тысяч прызначаліся для самой Каардынацыйнай рады, выданне «Люстэрка» запыталася ў віцэ-спікеркі КР Станіславы Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, што арганізацыя будзе з усім гэтым рабіць.

Анжаліка Мельнікава

Па словах Гліннік, заяву ў паліцыю аб знікненні грошай, якія прызначаліся для Каардынацыйнай рады, яе прадстаўнікі падаць не змогуць, бо яны фармальна не ўваходзяць у фонд, якім кіравала Мельнікава. Але пры гэтым КР гатовая аказваць следству любое садзейнічанне.

У той жа час прадстаўнікі арганізацыі «ўвесь час на сувязі з донарамі» і «працуюць над аднаўленнем даверу».

Калі Каардынацыйнай радзе дадуць яшчэ грошай замест скрадзеных Мельнікавай, то арганізацыя ўжо зрабіла высновы з ранейшых памылак. Яна мае намер зарэгістраваць уласную юрыдычную асобу, за што возьмецца новы спікер, якога збіраюцца абраць заўтра, 13 мая.

Каментары11

  • ну й ну
    12.05.2025
    "бо яны фармальна не ўваходзяць у фонд"
    фармальна? а нефармальна?
  • французскі лямон-д
    12.05.2025
    "У той жа час прадстаўнікі арганізацыі «ўвесь час на сувязі з донарамі»"
    а нічога, што донары наўрад ці самі дурні дык яшчэ мажліва пачыталі беларусаў каментары
  • не, не яны
    12.05.2025
    ну й ну, нефармальна ў фонд уваходзіла нейкая ўтрыманка-мужык спартыўнага целаскладу. Хутка на Insider падрабязнасці пвчытаем.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць