Грамадства

Беларуская чыгунка некалькі цягнікоў адменіць, а ў іншых памяняе маршруты 

Беларуская чыгунка паведамляе, што 6 і 13 жніўня на ўчастку «Віцебск — Орша» зменіцца графік руху цягнікоў з-за рамонту чыгуначнага моста. У сувязі з гэтым некаторыя цягнікі будуць адмененыя, а іншыя паедуць па змененых маршрутах.

Фота ілюстрацыйнае

6 жніўня не будзе цягніка №640 «Орша — Полацк», а на 6 і 13 жніўня адмененыя:

  • №705/706 «Полацк — Магілёў — Полацк»;
  • №712/713 «Мінск — Віцебск — Мінск».

Змены ў маршрутах будуць у наступных цягнікоў:

  • Цягнік №704/703 «Віцебск — Мінск — Віцебск» (6 і 13 жніўня) і цягнік №51 «Санкт-Пецярбург — Мінск — Брэст» (6 жніўня) пойдуць праз Полацк і Маладзечна;
  • Цягнік №658/657 «Брэст — Полацк» выедзе з Брэста 5 і 12 жніўня і дойдзе толькі да Віцебска (адтуль — 6 і 13 жніўня);
  • Цягнік №606/605 «Брэст — Віцебск/Полацк» 5 і 12 жніўня паедзе па маршруце «Брэст — Орша — Брэст» праз Магілёў, а назад — 6 і 13 жніўня;
  • Цягнік №680/679 «Гродна — Віцебск — Гродна» 5 жніўня паедзе толькі да Оршы і назад — 6 жніўня.

Таксама зменіцца расклад цягнікоў эканомкласа на маршрутах «Віцебск — Замасточча — Віцебск» і «Орша — Багушэўская — Орша». Некаторыя рэйсы на гэтых кірунках будуць адмененыя.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі і загадзя ўдакладняць расклад на сайце, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па нумары 105.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме4

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу75

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць