Свет11

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»

Расія, магчыма, зноў рыхтуецца да выпрабаванняў ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік» — аднаго з тыпаў «цуда-зброі», пра якую ў 2018 годзе абвяшчаў Уладзімір Пуцін. У ЗША яе празвалі «лятаючым Чарнобылем» з-за патэнцыйнай радыяцыйнай небяспекі, піша The Moscow Times.

Фота: Мінабароны Расіі

Як паведамляе эксперт па ядзернай зброі Дэкер Эвелет з аналітычнай кампаніі CNA, у апошні час назіраецца актывізацыя работ на палігоне Панькова на архіпелагу Новая Зямля, дзе раней праводзіліся выпрабаванні «Буравесніка».

Акрамя таго, да гэтых тэрыторый ЗША накіравалі самалёт радыяцыйнай разведкі WC-135R, што таксама можа сведчыць пра падрыхтоўку да новых выпрабаванняў. Паводле даных FlightRadar, самалёт кружыў каля 14 гадзін над Баранцавым морам, непадалёк ад Новай Зямлі.

Паводле інфармацыі амерыканскай разведкі, па стане на кастрычнік 2023 года Расія правяла 13 выпрабаванняў ракеты, і ўсе яны былі няўдалымі. Самы працяглы палёт доўжыўся толькі дзве хвіліны, і ракета не пераадолела больш за 35 кіламетраў.

Адна са спроб у 2019 годзе скончылася трагедыяй: ракета ўпала ў Баранцава мора, а падчас яе пад'ёму адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 7 чалавек. Утварылася радыяцыйнае воблака, якое дасягнула не толькі расійскага Северадзвінска, але і скандынаўскіх краін.

У 2020 годзе прадстаўнік ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі заклікаў Расію спыніць гэтыя «небяспечныя і сумнеўныя» выпрабаванні, назваўшы ракету «лятаючым Чарнобылем». Ён адзначыў, што акрамя ядзернай боегалоўкі яна мае ядзернае паліва і можа распаўсюджваць радыяцыю падчас палёту.

Па словах Пуціна, апошнія выпрабаванні «Буравесніка» ў кастрычніку 2023 года былі «паспяховымі», і работа над ракетай «амаль завершаная».

Каментары1

  • Ёсік
    06.08.2025
    У пуціна ўсё добра і вось-вось скончыцца перамогай, ці ўвесь сьвет пабачыць. Нічога не ведае, але аб усім расказвае паўсюль, як тыя шкаляры ў інтэрнэце.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову2

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць