Меркаванні77

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма

Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч расказаў пра адзіны шанец быць, існаваць Беларусі і народу, піша «Салідарнасць».

«Нам усім трэба пазбаўляцца стэрэатыпаў, традыцыйнага мыслення. 80 гадоў пасля вайны мы жылі ў свеце, калі дэмакраты і лібералы перамагалі дыктатуры, і гэта быў такі жалезны трэнд, — нагадаў Аляксандр Мілінкевіч на канферэнцыі «Новая Беларусь». — Зараз дыктатуры на чале з Кітаем могуць перамагаць дэмакратыі, ёсць увогуле небяспечныя тэндэнцыі.

І мы ў гэтым глабальным свеце мусім знайсці сваё месца, сваю незалежнасць. Таму трэба вучыцца быць гнуткімі.

Нечакана можа здарыцца так, што нам трэба будзе браць уладу ў Беларусі. І мы павінны быць падрыхтаваныя да гэтага моманту. Ён суперважны.

Бо Пуцін будзе змагацца за Беларусь не менш, чым за Украіну. Бо калі ў яго ў «рускім міры» не будзе Беларусі, гэта будзе азначаць канец «рускаму міру».

Мілінкевіч лічыць, што калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма.

«Чым бліжэй мы да Расіі, тым бліжэй мы да таго, каб канчаткова стаць калоніяй Крамля, а з часам стаць і ўскраінай кітайскай імперыі.

Таму дарога да Еўропы — гэта адзіны шанец быць, існаваць Беларусі і народу.

Лічу, што нам многа трэба рабіць. Але мы мусім глядзець, як украінцы адстайваюць сваю самастойнасць. Украінцы абаранілі Кіеў не таму, што ў іх было многа ракет і зброі, а таму што ў іх быў украінскі дух.

Нам трэба ўмацоўваць самасвядомасць, веданне гісторыі, умацоўваць беларускі дух. І нам трэба не ісці ў Еўропу, не выбіраць Еўропу, нам трэба вяртацца на радзіму, а Еўропа і ёсць наша Радзіма».

Каментары7

  • 1
    09.08.2025
    Не было никакого выбора геополитического у Беларуси, нет и не будет , пока рядом будет имперская Россия.
  • тлтлтл
    10.08.2025
    > абаранілі Кіеў не таму, што ў іх было многа ракет і зброі, а таму што ў іх быў украінскі дух.

    Таму што былі гатовыя забіваць ворага і паміраць самі. Былі гатовыя стаяць да канца і пад кулямі. А беларусы вырашылі боцікі здымаць перад лаўкамі, кветачкі дарыць акупантам і адпачынкі рабіць паміж пратэстамі. Ну і атрымалі бясконцы канцлягер і этнацыд у выніку. Прасраўшы чарговы шанец атрымаць волю і незалежную дзяржаву. Знову.
  • За Вольную Беларусь
    10.08.2025
    Дзякуй, спадар Мілінкевіч, за Ваш беларускі патрыятызм і беларускую самапавагу. Калі ласка, працягвайце працаваць, каб распаўсюджваць гэтую пазыцыю сярод беларусаў. Нам патрэбен ваш голас на роднай мове, каб пазбегнуць расейскае калянізацыі.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць