Эканоміка11

У якіх раёнах Беларусі самыя высокія заробкі? Чыноўнікі падлічылі

Статыстычны камітэт агучыў статыстыку за жнівень 2025 года, перадае sb.by.

Ілюстрацыйны здымак

Начальніца галоўнага ўпраўлення статыстыкi працы Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Ірына Бандарэнка адзначыла, што самыя высокія заробкі ў жніўні 2025 года — у жыхароў Мінска. У сярэднім, па яе словах, гэта па 3,6 тысячы рублёў.

Пасля Мінска ў гэтым рэйтынгу знаходзяцца Астравецкi, Мiнскi, Салiгорскi, Дзяржынскi i Рэчыцкi раёны са сярэднiмi паказнiкамi ад 2,9 да 3,4 тысячы рублёў.

Самыя нізкія заробкі — у Віцебскай вобласці. Там людзі ў сярэднім атрымліваюць па 2,3 тысячы рублёў.

Найбольшыя грошы зарабляюць працаўнікі сферы IT, здабычы сырой нафты i прыроднага газу. Сярэдняя заработная плата ў гэтых вiдах дзейнасцi складае больш за 7 тысяч рублёў, агучыла чыноўніца. 

На другiм месцы — работнiкi са сферы паветранага транспарту, у iх выходзiць больш за 6 тысяч рублёў. А трэцяй па зарплаце застаецца фiнансавая дзейнасць — з больш як 4 тысячамi, — дадала Ірына Бандарэнка.

Каментары1

  • Прапанова
    22.08.2025
    СБ, вы лепш напішыце, у якіх раёнах Беларусі самыя высокія заробкі чыноўнікаў.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць