Грамадства1414

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года

Ва ўсіх школах Беларусі правядуць урок на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».

Міністэрства адукацыі даручыла правесці 1 верасня ва ўсіх школах краіны адзіны ўрок на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Для настаўнікаў падрыхтавалі прыкладны план урока.

Ствараць будучыню дзецям прапануюць у савецкім стылі. Толькі замест цытаты Леніна ўрок у беларускіх школах пачнецца з цытаты Лукашэнкі: «Без традыцый няма нацыі, няма дзяржавы. Гэта пытанне бесперапыннасці гісторыі народа і захавання культурнага кода. Гэта пытанне нашай свяшчэннай сувязі з папярэднімі пакаленнямі і тымі, хто прыйдзе пасля нас».

Традыцыю і гісторыю беларускага народа аўтары ўрока вядуць не з глыбіні вякоў, а толькі ад канца Другой сусветнай вайны. Напрыклад, дзецям прапануецца напісаць на дошцы воблака слоў, якое адлюстроўвае каштоўнасці і дасягненні некалькіх пакаленняў беларусаў.

Гэта воблака вяртае дзяцей незалежнай Беларусі ў часы СССР, якога няма ўжо 34 гады. Школьнікам прапануюць такія варыянты: Вялікая Перамога, гістарычная памяць, працоўны подзвіг народа, заводы, гарады, ударная будоўля, асваенне космасу, навука, адукацыя, моладзь, камсамол, БРСМ, піянер, кастрычнік, будаўнічы атрад, Рэспубліка Беларусь, Год добраўпарадкавання, сямейныя каштоўнасці, цягнік Памяці.

Старэйшым школьнікам давядзецца складаць з гэтых слоў ланцужкі. Адзін з прыкладаў: Вялікая Перамога — БРСМ — будаўнічы атрад — ударная будоўля — захаванне гістарычнай памяці.

Потым настаўнікі на ўроку 1 верасня 2025 года прачытаюць дзецям лісты ў будучыню ад савецкіх акцябрат, піянераў і камсамольцаў. Будзе ў школьнікаў і практычнае заданне — напісаць такі ж ліст акцябратам, піянерам і камсамольцам 2075 года. Відаць, у Міністэрстве адукацыі ўсё яшчэ спадзяюцца бліжэй да канца веку пабудаваць камунізм.

Напрыканцы школьнікам нагадаюць, што «нацыянальная бяспека забяспечана тымі мерапрыемствамі, якія былі праведзены пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі». І прапануюць нарэшце карыснае заданне: скласці вялікі турыстычны маршрут па Беларусі.

У дадатку для настаўнікаў зрабілі шпаргалку аб дасягненнях Беларусі. Сярод іх чыноўнікі прапануюць называць пяцігодку якасці, Год добраўпарадкавання, «Вахту памяці», стварэнне БРСМ, распрацоўку праса «Aresa» і выпуск шакаладкі «Прэзідэнт» ад «Камунаркі». У гэтым дадатку прозвішча Лукашэнка згадваецца пяць разоў.

Каментары14

  • Так, многія папярэджвалі
    25.08.2025
    Лагічны вынік беларускага какая разница, абыякавасці, арыентацыі на Расію ды адсутнасці асэнсавання савеччыны.
  • О как
    25.08.2025
    Прама как брэжнеу тока без иво прычоски и бравей.
  • Hryb
    25.08.2025
    Nia üsio kiepskaje źviazana z A. H...

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць