Свет33

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі

89-гадовы рэжысёр Вудзі Ален пракаментаваў для выдання The Guardian негатыўную рэакцыю на ягоны нядаўні ўдзел у Маскоўскім міжнародным кінатыдні, дзе ён выступаў па відэасувязі ў сесіі, на якой мадэратарам быў Фёдар Бандарчук, вядомы публічнай падтрымкай палітыкі Уладзіміра Пуціна

Вудзі Ален. Фота: Lorena Sopena/Europa Press via Getty Images

Міністэрства замежных спраў Украіны назвала ўдзел Вудзі Алена ў мерапрыемтве «ганьбай». Яно адзначыла, што ўдзел у фестывалі, дзе збіраюцца прыхільнікі Пуціна і яго палітычныя саюзнікі, ігнаруе штодзённыя злачынствы Расіі ва Украіне і заклікала, каб культура ніколі не выкарыстоўвалася для апраўдання злачынстваў ці прапаганды.

Сам Ален у інтэрв’ю Guardian заявіў у адказ на гэта:

«Што тычыцца канфлікту ва Украіне, я цвёрда лічу, што Уладзімір Пуцін зусім не мае рацыі. Вайна, якую ён распачаў, жахлівая. Але што б ні рабілі палітыкі, я не лічу, што спыненне творчых дыскусій з’яўляецца добрым спосабам дапамогі». 

Ален падчас свайго ўдзелу ў фестывалі заявіў, што не мае намеру здымаць фільмы ў Расіі, але мае толькі добрыя ўражанні ад Масквы і Санкт-Пецярбурга, а таксама захапляецца расійскім кінематографам, асабліва класічнай адаптацыяй «Вайна і мір» Сяргея Бандарчука, якая атрымала Оскара за найлепшы замежны фільм у 1969 годзе.

У 2024 годзе Вудзі Аллен адзначаў, што разважае пра магчымы сыход з кінаіндустрыі, бо, маўляў, «уся рамантыка кінамастацтва знікла».

Каментары3

  • бабруйчанін
    27.08.2025
    Згодзен наконт творчай дыскусіі ))
    Паміж Лені Рефеншталь і Сярожа Эйзенштэйн яна адбывалась да 1941 і пасля толькі завочна ...
    Толькі Лені пасля ганьбілі а па Эйзенштэйну і зараз сэмінары плЭнЭры у Эшропаштатах
    Той жа С.Эйзенштэйн запрашал Поля Робсана на ..эксурсію па гулагу .
    Ўсе так ))))
  • Будзьма шчырымі
    27.08.2025
    На вялікі жаль, сярод некаторых дзеячаў г.зв. новай апазіцыі, зразумела, што гаворка пра русіфікаваных, таксама хапае тых, якія ўжо нібыта супраць Расіі, але расейскае бароняць як роднае.

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    27.08.2025
    Прыклад апошней творчай дыскусіі кінА Серебрэнікава2024 ( таланта хэнія) аб іньшам хеніі Эдічка Лімонов за эўрапейскія грошы
    Васторгі ад Доліна Діма Быкоф рэлакантаў да самой Рф ...
    Далей працягнем яшчэ аб таланце і хууутворчасці Прілепіне птушаня із гнезда эдічкі Егорке Летаве ..
    Чыста хуууутворчасць дыскусія???)))

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць