Грамадства55

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі

Сёння адбыўся кадравы дзень. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі, піша БелТА.

На пасаду першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама замест Надзеі Лазарэвіч узгоднены Аляксандр Камендант. Да гэтага часу ён быў старшынёй камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама. 

Аляксандр Новікаў зойме пасаду старшыні Гомельскага райвыканкама. Да гэтага ён кіраваў ААТ «Гомсельмаш».

Жыткавіцкі райвыканкам узначаліць Уладзімір Антоненка. Раней ён узначальваў Нараўлянскі райвыканкам.

У сваю чаргу, Нараўлянскі райвыканкам узначаліць Дзяніс Ядчанка. Раней — намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ.

На пасаду старшыні Лоеўскага райвыканкама ўзгоднены Мікалай Клімёнак. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

Зэльвенскі райвыканкам узначаліць Юрый Кастоламаў. Да гэтага часу ён быў дырэктарам прадпрыемства «Ханчыцы-Нёман» Свіслацкага раёна.

Андрэй Гардзей узгоднены на пасаду старшыні Смаргонскага райвыканкама. Да гэтага ён займаў аналагічную пасаду ў Карэліцкім раёне.

У сваю чаргу Карэліцкі раён узначаліць Аляксандр Курыла. Раней — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.

Каментары5

  • Сау́гас Гарадзец
    13.10.2025
    Дурань Валет такіх жа дурняу́ прызначае, самазванец
  • Верасень
    13.10.2025
    Няма ні эу́рапейскай адукацыі, ня ведаюць ні замежных мовау́, нават беларускай мовы не ведаюць
  • даведка
    14.10.2025
    Кухареву и его замам слово «председатель» напоминает о колхозе на их родине.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала20

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала20

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць