Свет22

Пракурорка Парыжа раскрытыкавала ўцечку інфармацыі наконт затрымання падазраваных, што абрабавалі Луўр

Парыжскі пракурор Лара Бэкуа пацвердзіла факт арыштаў падазраваных у абрабаванні Луўра, якое адбылося на мінулым тыдні. Яна ўдакладніла, што арышты былі праведзеныя ўвечары ў суботу 25 кастрычніка, і адзін з затрыманых «рыхтаваўся пакінуць краіну».

Чарга наведвальнікаў каля музея Луўр у нядзелю, 26 кастрычніка 2025 г., Парыж. Фота: AP Photo / Thomas Padilla

Аднак Бэкуа выказала глыбокае шкадаванне з нагоды таго, што інфармацыя пра расследаванне трапіла ў СМІ заўчасна.

«Глыбока шкадую аб раскрыцці гэтай інфармацыі без уліку інтарэсаў следства. Гэта можа толькі нашкодзіць намаганням сотняў следчых, якія ўдзельнічаюць у пошуку як выкрадзеных каштоўнасцяў, так і ўсіх злачынцаў», — заявіла пракурорка.

Яна паведаміла, што дадатковыя падрабязнасці будуць дадзеныя пасля заканчэння допыту падазраваных, які можа доўжыцца да 96 гадзін.

Раней стала вядома пра затрыманне першых падазраваных.

Паводле выдання Le Parisien, адзін з падазраваных быў затрыманы ў парыжскім аэрапорце, адкуль ён планаваў вылецець у Алжыр. Абставіны арышту другога не раскрываюцца.

Абодва затрыманыя жывуць у прыгарадзе Парыжа і, як мяркуецца, з'яўляюцца часткай злачыннай групоўкі, якой прыпісваюць крадзеж.

Паліцыя працягвае пошукі астатніх удзельнікаў банды. Паведамляецца, што зламыснікі ўсяго за 7 хвілін вынеслі ўнікальныя экспанаты і ўцяклі на скутарах.

Пасля здарэння Луўр часова перавёз частку сваёй ювелірнай калекцыі ў сховішча Банка Францыі.

Каментары2

  • адкуль ён планаваў вылецець у Алжыр
    26.10.2025
    Яшчэ адзін карэнны француз?
  • Woodoo Cult
    10.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць