У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт
Гэта 550‑ы метэаралагічны зонд з кантрабанднымі цыгарэтамі, знойдзены ў Літве сёлета.

У пятніцу на тэрыторыі самакіравання ў Друскеніках быў выяўлены паветраны шар з 1,4 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт. Там жа знаходзіўся і GPS-перадатчык з SIM-карткай. Гэта агенцтву ELTA пацвердзіў прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.
Па яго словах, цыгарэты былі выяўлены памежнікамі Друскенікскай заставы. Кантрабанда знаходзілася на тэрыторыі Вячунскага староства, размешчанага ў памежнай зоне, паведамляе LRT.
Гэта 550‑ы метэаралагічны зонд з кантрабанднымі цыгарэтамі, знойдзены ў Літве ў гэтым годзе.
Увечары ў чацвер з-за шароў, якія ляцелі ў бок сталіцы Літвы, на некалькі гадзін ізноў было прыпынена авіязлучэнне ў аэрапорце Вільні.
Па гэтай жа прычыне на мінулым тыдні чатыры разы была прыпынена работа Віленскага аэрапорта і адзін раз — у Коўне. З-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў у сераду на пасяджэнні Кабінета міністраў было прынята рашэнне да 30 лістапада закрыць мяжу з Беларуссю.
Закрыты апошнія памежныя кантрольна-прапускныя пункты — у Медніках (Каменны Лог) і Салечніках (Беняконі).
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
-
На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом
Каментары
- Сынок. Ты хлев закрыл?
-Закрыл, батя.
- И на щеколду закрыл?
-Закрыл, батя
- И замок повесил?
- Повесил, повесил...
- А дыру с стене соломой заткнул что бы корова не вылезла?
Занавес.