Вайна99

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе

Расіяне занялі сёлы Салодкае, Новае і Успенаўка. Паводле звестак праекта DeepState, Расія цяпер наступае на сяло Раўнаполле за 11 кіламетраў на поўнач ад Гуляйполя. Яго захоп адкрые дарогу на сам горад.

Скрыншот з відэа

Пра адбіццё атак на Раўнаполле рэгулярна паведамляюць апошнія дні і Сілы абароны поўдня Украіны.

За апошні месяц расійскія вайскоўцы прасунуліся тут прыкладна на 10 км, а УСУ не змаглі ўтрымаць абарончыя рубяжы на рацэ Янчур, паведаміў прадстаўнік даследчай групы Conflict Intelligence Team (CIT).

Тэмпы наступу, мяркуючы па ўсім, растуць. Расійскія вайскоўцы цяпер праходзяць па 4—5 км за некалькі дзён, мяркуе аналітык Ян Мацвееў.

«Пасля падзення Успенаўкі (за 18 км на паўночны ўсход ад Гуляйполя — НН), здаецца, больш няма ні абарончых пазіцый, ні ўкраінскіх войскаў, якія маглі б запаволіць прасоўванне праціўніка», — напісаў вайсковы аналітык нямецкага выдання Bild Юліян Рэпке. Тое, што адбываецца, эксперт ахарактарызаваў як «лакальны абвал абароны» УСУ.

Гуляйполе можа быць страчана ў найбліжэйшы месяц, а можа і тыдні, папярэджваюць эксперты. «УСУ не мае сілаў і магчымасцяў стабілізаваць гэты наступ, ва ўсялякім разе пакуль», — мяркуе Ян Мацвееў.

Каментары9

  • Антось
    11.11.2025
    Нарэшце!
  • Law and Order
    11.11.2025
    А между тем в Украине скандал с отмыванием денег в секторе энергетики. Тимур Миндич спешно покинул страну и выехал в Австрию которая не выдает сбежавших.
  • ./
    11.11.2025
    Срочна дайце Тамагауки. Зачэм? Дайце, а там пасмотрым.

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак41

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?1

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак41

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць