Грамадства1616

Памятаеце немаладога актывіста, які па дурасці зняўся ў прапагандысцкім кіно БТ? У Польшчы ён уляпаўся яшчэ і ў шпіянаж

Адным з трох затрыманых у Польшчы беларускіх шпіёнаў аказаўся Уладзімір Усер (Лазараў) — актывіст з Бабруйска, які апошнім часам жыў у Беластоку і не так даўно ўжо сеў у лужыну, двойчы зняўшы кадры для прапагандысцкага фільма «Чужое неба» ад БТ.

69‑гадовы Уладзімір Усер з псеўданімам Лазараў. Скрыншот з фільма БТ «Чужое неба», для якога Уладзімір зняў сам сябе і сябра, думаючы, што стварае кадры «для фондаў».

Сусед Уладзіміра Усера, з якім яны дзялілі арэндную кватэру, расказаў «Нашай Ніве» дэталі затрымання актывіста.

Паводле звестак польскай пракуратуры, трое беларусаў і двое ўкраінцаў з сакавіка 2024 года да лютага 2025‑га супрацоўнічалі з замежнай разведкай і выконвалі розныя заданні, якія атрымлівалі з паведамленняў у тэлеграме. У іх задачы ўваходзіла фатаграфаванне аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і месцаў, важных для бяспекі дзяржавы. Акрамя таго, яны павінны былі развешваць плакаты і маляваць графіці.

«Два дні таму я сядзеў за кампом, была недзе палова на дзясятую раніцы, як пачуўся грукат у дзверы — за імі былі двое, што прадставіліся супрацоўнікамі газавай службы. Пасля недзе восем чалавек са зброяй і ў бронекамізэльках забеглі ў кватэру — спачатку мяне схапілі, спыталі, ці ёсць у мяне зброя, наркотыкі. І адразу пацікавіліся, дзе Уладзімір Усер. Сусед зусім не разумее па-польску, таму спачатку я яму нешта перакладаў, а потым яму перакладчыка далі, і той ужо зачытваў абвінавачванне».

Уладзімір Усер-Лазараў. Фота з асабістага архіва

Па словах суразмоўцы, у іх кватэры правялі ператрус — уважліва праглядзелі ў тым ліку яго тэхніку. Тэлефон і камп’ютар Усера-Лазарава забралі разам з ім.

«Як я зразумеў, яго павезлі да Варшавы, а цяпер ён у шпіталі. У яго са здароўем бяда — цукровы дыябет, ногі распухлыя, лімфа цякла з ног, а яшчэ ў яго нешта з дыханнем».

У сувязі з такім станам здароўя ў дачыненні да Усера суд на гэты момант абраў меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі. Аднак яму забаронена пакідаць Польшчу.

Сусед Уладзіміра прызнаўся, што мужчына жыў у антысанітарных нормах: пакой не прыбіраў, амаль ніколі не мыўся. А калі прымушалі — проста абліваўся вадой і нацягваў на сябе такое ж бруднае адзенне.

Апошнім часам, працягвае суразмоўца, Уладзімір пастаянна слухаў рускае радыё.

«Я сварыўся, спрабаваў яму паказваць «Радыё Свабоду», «Радыё Рацыя», але не дапамагала. У нейкі момант я проста яму адрубаў інтэрнэт, але ён прасіў вярнуць назад. Асабліва злым я зрабіўся пасля таго, як ён зняў за ганарар кадры пра цяжкасці эміграцыі для прапагандыстаў з БТ».

Сусед расказвае што былы актывіст цэлымі днямі нічым не займаўся, акрамя таго, што сядзеў у інтэрнэце, паліў і спаў.

«Не ведаю, на якія грошы ён жыў. Часам казаў, што яму сябра з Амерыкі дапамагае. Ну, і яму дапамагалі беларусы, але тое ж былі разавыя выплаты. Пенсію ж ён даўно не мог атрымліваць, бо скончылася картка. Я яму ўвесь час казаў узяцца за галаву, бо ў яго ж нічога не было за душой, а ён мне ў адказ: «Грошы — не праблема».

Цяпер сусед асэнсоўвае, што сродкі на існаванне Уладзіміру маглі паступаць за супрацоўніцтва з разведкай.

«Але жыў ён бедна. Як яго забралі, паглядзеў, што з ежы ў яго была нейкае проса, слоік з гарошкам, хлеб, алей на дне, крыху цукру, солі — і ўсё. Ён харчаваўся за кошт суседзяў. Мог у мяне малака адліць ці яшчэ што.

Пры гэтым дачка ж у яго ў Ізраілі даўно, і пасля яго эміграцыі дапамогу прапаноўвала. Але ён працаваць не хацеў, хацеў на шыі сядзець, таму, як я ведаю, сям’я ад яго адмовілася. Думаю, у яго агулам нешта з галавой, бо калі ён не зрабіў высновы пасля той гісторыі з БТ, а яшчэ далей залез, то што тут скажаш яшчэ».

Акрамя Уладзіміра Усера, сярод затрыманых 25 і 26 лістапада аказаліся грамадзяне Беларусі Вікторыя M. і Антон M., а таксама двое ўкраінцаў. Іх ужо дапыталі і выставілі абвінавачванні. Па інкрымінаваных артыкулах ім можа пагражаць ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары16

  • Не манім
    29.11.2025
    Ён зняўся далёка не па дурасці, і вам гэта добра вядома! Ёсць наўпроставыя сведчанні, хто падставіў людзей. І калі ў вас не хапае сумлення распавесці праўду беларусам, знойдуцца калісці тыя, хто выдасць, дзе ж была сапраўдная дурасць.
  • Карціна маслам!
    29.11.2025
    Па дурасці, так-так, гучыць прыгожа. Стаць шпіёнам і выконваць заданні тут розуму не бракавала. І жыць дармаедам за кошт іншых дабрадзеяў.
    А што жыў абы-як дык тут пытанне густу, занадта увайшоў ў ролю жабрака.
  • Андрусь
    29.11.2025
    Ну я таксама сацыяльна дэзадаптаваны. Не працую тры гады. Грошай няма ні на што.

    І працаваць не хачу. Сілаў няма псіхічных. Зайздрошчу тым, хто мае працу і сілы.

    Але я б ніколі не згадзіўся падпяваць луке і яго хеўры.

    Бедны чалавек. Відавочна мае нешта падобнае да майго стану.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць