Культура11

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VIII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» адбылася ў Купалаўскім тэатры, пішуць «Мінск-Навіны».

Журы і гледачы ацанілі 37 пастановак ад тэатраў з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Маладзечна, Бабруйска.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі падкрэсліў, што падчас цырымоніі адзначаюцца лепшыя з лепшых, а якасць заяўленых спектакляў становіцца вышэйшай.

— Нацыянальная тэатральная прэмія набывае ўсё большае значэнне не толькі для тэатралаў, прафесіяналаў тэатральнай супольнасці, але і для гледачоў у тым ліку, — запэўніў Чарнецкі.

Па рашэнні журы, найлепшым спектаклем для дзяцей і юнацтва стаў «Разумны сабачка Соня» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, найлепшым спектаклем тэатра лялек — «Бах-бах-бах» Магілёўскага абласнога тэатра лялек.

Перамагла ў намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны» пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага «Фаўст. Здзелка з д'яблам» па матывах трагедыі Гётэ.

Найлепшым спектаклем тэатра драмы для малой сцэны прызнаны «Вежы Маладзечанскага замка» Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Найлепшым оперным спектаклем стаў «Яўген Анегін», а найлепшым спектаклем балета — «Папялушка» Вялікага тэатра Беларусі.

У намінацыі «Найлепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл» перамагла аперэта «Цудоўная Алена» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Спецыяльную прэмію за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі атрымаў галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы Барыс Герлаван.

Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская перамагла ў намінацыі «Найлепшая работа драматурга ў спектаклі тэатра драмы» за пастаноўку «Без тэрміну даўніны».

Былі адзначаны працы пастаноўшчыка ў музычным спектаклі (Сяргей Мікель) і праца дырыжора ў музычным спектаклі (Марына Траццякова) за балет «Купалле».

Каментары1

  • Ёсік
    04.12.2025
    Няма РТБД, і сумневаў не было, што імя Горкага пераможа. Далі б лепш монта крыста.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць19

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

У Манака адбыўся моцны выбух з пацярпелымі. Паведамляюць пра замах на ўкраінскага буйнога бізнэсмена7

Мара каля возера Нарач. Як сям'я з Мінска ператварае стогадовую хату ў аграсядзібу3

Стала вядома, што ў карціну Рэмбранта XVII стагоддзя нехта ўносіў змены1

«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць». Беларус расказаў, як зрабіў вазэктамію ў Польшчы12

Стала вядома, што і чаму зносяць у мінскай Асмалоўцы2

Еўрасаюз уводзіць мыты на недарагія пасылкі з Кітая6

Зборная Бразіліі здабыла валявую перамогу над Японіяй і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю5

УСУ нанеслі паспяховыя ўдары па трох мастах на Данбасе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць19

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць