Свет

У ЗША перад Калядамі выйгралі джэкпот 1,8 млрд даляраў

Выйгрышнымі нумарамі сталі 04, 25, 31, 52 і 59, а нумар Powerball — 19.

Фота: Brandon Bell / Getty Images

Удзельнік латарэі Powerball са штата Арканзас выйграў джэкпот памерам 1,817 млрд даляраў у розыгрышы, які адбыўся ў сераду напярэдадні Калядаў, што завяршыла трохмесячны перыяд без пераможцы галоўнага прыза, піша AP.

Выйгрышнымі нумарамі сталі 04, 25, 31, 52 і 59, а нумар Powerball — 19.

Канчатковыя продажы білетаў павялічылі суму джэкпоту больш, чым чакалася раней, што зрабіла яго другім па велічыні ў гісторыі ЗША і найбуйнейшым прызам Powerball у 2025 годзе.

Пераможца таксама меў магчымасць атрымаць прыз адным грашовым плацяжом 834,9 млн даляраў.

«Віншуем найноўшага пераможцу джэкпоту Powerball! Гэта сапраўды выключны прыз, які змяняе жыццё, — прыводзіць сайт словы Мэта Строўна, старшыні групы прадуктаў Powerball і генеральнага дырэктара Латарэі штата Аёва. — Мы таксама хочам падзякаваць усім гульцам, якія ўдзельнічалі ў гэтай серыі розыгрышаў: кожны набыты білет дапамагае падтрымліваць дзяржаўныя праграмы і паслугі па ўсёй краіне».

Прыз быў разыграны пасля 46 паслядоўных тыражоў, у якіх ніхто не адгадаў усе шэсць нумароў.

Папярэдні розыгрыш з пераможцам джэкпоту адбыўся 6 верасня, калі гульцы са штатаў Місуры і Тэхас выйгралі 1,787 млрд даляраў.

Арганізатары адзначылі, што гэта другі выпадак, калі джэкпот Powerball выйграў білет, прададзены ў Арканзасе. Упершыню гэта адбылося ў 2010 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць