Свет33

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага

Яны былі прыхаджанамі «Школы адзінага прынцыпу».

Увечары 26 снежня ў Пецярбургу затрымалі 70 прыхаджан «Школы адзінага прынцыпу». Яе ўдзельнікі маліліся за Узброеныя сілы Украіны і за здароўе Уладзіміра Зяленскага, прасілі Бога абараніць украінскія вобласці ад удараў і ўберагчы расіян ад мабілізацыі.

Затрыманых адпусцілі, праводзіцца праверка. Усім ім пагражае крымінальная справа за «ваенныя фэйкі».

У кіраўніцтва школы ўваходзяць выкладчыкі ВНУ і школ, у тым ліку прафесарка Пецярбургскай акадэміі постдыпломнай педагагічнай адукацыі Вольга Даўтава. Яе затрымалі 10 снежня 2025-га.

На сайце «Школы адзінага прынцыпу» пазначана, што там «раскрываюцца ў сучаснай вобразнай сістэме механізмы таго, што адбываецца ў свеце, і даюцца методыкі для ўнутранага духоўнага сталення». Заснавальніцай з'яўляецца Вольга Асаўляк, — «містык, паэтэса, чалавек, які прывёў да ўсвядомленай веры дзясяткі тысяч людзей».

Каментары3

  • а как иначе ?
    27.12.2025
    Русский нацизм и русский фашизм никто не отменял.
  • бабруйчанін
    27.12.2025
    Як і 100 год таму тзв афіцыйныя рэлігіі скампраметаваны адзяржаўлены псеўдагуру містыкі блаватскія рэрыхі разпуціны варожкі ...
    В Украіне Рф вельмі шмат каля псеўда..рэлігійных школ сект рознага кшталту
    Таксама адтуль розквіт папулістаў ад правых да левых у вяселку блоХераў..
  • Эпоха дегенератов
    27.12.2025
    Отрицательное развитие эволюции в ГУЛАГе привело к полной потере логики. Молитва за Зеленского = фейки об армии?? Даже Перельман не решил бы это уравнение.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць