Андрэй Расінскі. Кадры

«Кашмар на вуліцы Вязаў» ізноў у вашых снах

На экране — недарэзанае кіно.

poster«Кашмар на вуліцы Вязаў» (A Nightmare on Elm Street)

ЗША, 2010, каляровы, 95 хв.

Рэжысёр: Сэмюэл Бэйер

Ролі выконваюць: Джэкі Эрл Гейлі, Кайл Гэлнэр, Руні Мара, Кэці Кэсідзі, Томас Дэкер, Келан Луц

Жанр: Фільм жахаў

Адзнака: 4 (з 10)

Група падлетнаў сніць аднолькавы кашмар. Уначы да іх прыходзіць абпаленая пачвара з жалезнымі кіпцюрамі — Фрэдзі Кругер. Героям варта паспяшацца, каб спыніць істоту: паміраючы ў сне, яны паміраюць на яве.

Карціна Сэмюэля Бэйера — паўтор слыннай стужкі 1984 году Уэса Крэйвэна.
Фрэдзі Кругер стала прапісаўся ў масавай культуры. Гарны хлопец са сталёвым манікюрам патрашыў удзячных падлеткаў у сямі працягах дый у тэлесерыях.

Праз 26 гадоў гісторыю вырашылі аднавіць. «Ён палохаў вашых бацькоў, цяпер ён прыйдзе за вамі,» — абвяшчае рэклама.

Нязменнага Роберта Энглунда, які быў Фрэдзі, змяніў Джэкі Эрл Гейлі, які здольны граць пачвару й без усялякага грыму. Цікава, што ў першых Вязах Гейлі прагнуў сыграць падлетка, але ягоная роля дасталася Джоні Дэпу. Гейлі — адзіны слушны акторскі падбор у фільме.

Астатнія акторы — занадта дарослыя для падлеткаў.
Вялікая няўдача — і падбор музыкі. Карціна палохае вялай пластыкавай нудой з рэзкімі гукамі. Напрыканцы папаўторная стужка рэабілітуецца, але не настолькі, каб увайсці ў залатую скарбонку кінакашмараў.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць