Свет99

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі

Дональд Трамп заявіў, што Іран запрасіў перамовы з ЗША на фоне жорсткага падаўлення пратэстаў. Але, дадае Трамп, магчыма, ЗША павінны будуць умяшацца раней. 

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Іран, відаць, перасякае чырвоную лінію, жорстка падаўляючы пратэсты, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп журналістам на борце Air Force One. Яго словы апублікаваў пул Белага дома.

«Яны пачалі, падобна, [перасякаць чырвоную лінію]. Здаецца, былі забітыя людзі, якіх не варта было забіваць. Яны жорсткія [у кіраўніцтве Ірана] — можаце называць іх лідарамі, я не ведаю, ці можна іх назваць лідарамі. Думаю, яны кіруюць з дапамогай гвалту. Але мы вельмі сур'ёзна да гэтага ставімся, вайскоўцы таксама. І ёсць некалькі варыянтаў», — сказаў Трамп.

Паводле яго слоў, іранскае кіраўніцтва запрасіла перамовы з ЗША.

«Магчыма, нам прыйдзецца дзейнічаць да сустрэчы. <…> Сустрэча знаходзіцца на стадыі арганізацыі. Іран патэлефанаваў. Яны хочуць весці перамовы», — кажа ён.

Па інфармацыі Axios, амерыканская праваабарончая арганізацыя HRANA пацвердзіла смерць больш за 544 чалавек за апошнія два тыдні і арышт больш за 10 тыс. чалавек падчас пратэстаў па ўсім Іране.

Axios піша, што ўнутры амерыканскай адміністрацыі прайшлі першыя сустрэчы для абмеркавання спосабаў падтрымкі пратэстаў. Сярод варыянтаў — «ваенныя ўдары ЗША па цэлях іранскага рэжыму», а таксама кібератакі і інфармацыйныя аперацыі супраць Тэгерана.

Іранскія чыноўнікі ў адказ паабяцалі, што Тэгеран будзе атакаваць ваенныя базы ЗША ў рэгіёне, калі Трамп аддасць загад аб нападзе.

Каментары9

  • политзек
    12.01.2026
    да куда уж раньше-то?..
    дождался пока убили около 1000 людей а десятки тысяч ближайшие пару дней погибнут в тюрьмах.
    не надо было тогда изначально людей обнадёживать о помощи, если яиц не хватает слово держать. тогда и претензий ни у кого небыло.
  • Джэк Блэк
    12.01.2026
    Пайшоў за папкорнам- няма, ўвесь разабралі.
  • Андрусь
    12.01.2026
    Я не веру Трампу. Звычайныя маніпуляцыі.

    Калі нарцыс гаворыць, што з ім ужо выйшлі на сувязь, але ў яго ёсць іншыя варыянты - гэта значыць даслоўна іншае:
    "Выходзьце са мной на сувязь, бо я за сябе не адказваю. Мне трэба сдзелка"

    Але гэта звычайны гопніцкі маналог з Аўтазаводской, дзе каб аджаць - трэба напужаць. Звычайны гоп-стоп 90-ых. І Трамп такі ў ва ўсім. Напужаў сваю краіну; напужаў нас і Украіну; напужаў дыктатараў Лацінскай Амерыкі; напужаў маскалей; зараз пужае іншых...

    Гэта проста клоун. Як лука па-сутнасці.

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ2

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота1

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва14

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць