Нерухомасць

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

У сталіцы выставілі на продаж незвычайнае памяшканне з эксклюзіўным гатовым бізнэсам — выставай жывых экзатычных матылькоў з усяго свету.

Выстава, дзе круглы год можна ўбачыць жывых трапічных матылькоў, размешчана ў гандлёвым цэнтры «Праменад» на вуліцы Кірыла Тураўскага, 16, піша Realt.by.

Гэта побач з ЖК «Маяк Мінска», Нацыянальнай бібліятэкай, станцыяй метро «Усход» і шматфункцыянальным комплексам «Дана Мол».

Гандлёвае памяшканне знаходзіцца на нулявым паверсе будынка і займае 46 квадратных метраў плошчы. Тут ёсць усе выгоды (ацяпленне, электразабеспячэнне і г. д.), мэбля, камп’ютарная сетка, сігналізацыя і відэаназіранне.

У аб’яве адзначаецца, што ў памяшканні арганізавана круглагоднае правядзенне выстаў жывых экзатычных матылькоў незвычайных афарбовак і памераў з усіх куткоў свету. Наведвальнікі могуць назіраць найбольш цікавыя моманты жыццёвага цыкла матылькоў: нараджэнне з кукалкі, кармленне, а таксама рабіць незабыўныя фота і відэа. Дарэчы, штотыднёва відавы склад выставы мяняецца на 25−40%.

Цікава, што на выставе можна не толькі паглядзець, але і набыць матылькоў. Напрыклад, разам з наборам «Ферма матылькоў» можна назіраць у сябе дома, як кукалка ператвараецца ў матылька. Таксама ў продажы ёсць панэлі, карціны, сувеніры, падарункі з матылькоў, павукоў, скарпіёнаў і жукоў.

Падкрэсліваецца, што ў ГЦ «Праменад» — добрая праходнасць, што гарантуе высокую даходнасць. На выставе рэгулярна праходзяць экскурсіі. Ёсць пастаянныя кліенты і партнёры, арганізавана папярэдняе браніраванне для груп турыстаў і школьнікаў.

А каштуе памяшканне з тысячай матылькоў 190 тысяч даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць