Усяго патроху11

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША

Амерыканскі янот, які здзейсніў незвычайнае падарожжа праз акіян у кантэйнеры з легкавымі аўтамабіляміі і апынуўся ў Беларусі, атрымаў імя Сеня. Зараз ён знаходзіцца на ветэрынарнай станцыі ў Ашмянах і яго «паўсонны стан змяніўся на вельмі актыўны», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Калі адразу пасля падарожжа Сеня выглядаў млявым, то цяпер ягоны стан прыкметна палепшыўся. Янот стаў настолькі актыўны, што вальера на ветстанцыі яму ўжо замала: ён з задавальненнем выходзіць пагуляць.

Высветлілася, што ў госця лагодны характар і пераборлівы густ. Сеня вельмі палюбіў курыныя яйкі, крабавыя палачкі і вінаград.

Каранцін у яго працягнецца да 3 лютага. За гэты час жывёлу павінны цалкам абследаваць і правесці ўсе неабходныя працэдуры.

Лёсам янота апякуюцца супрацоўнікі гродзенскай мытні, якія рэгулярна наведваюць і падкормліваюць яго. Адразу пасля з’яўлення амерыканца ў Беларусі некаторыя спецыялісты прапаноўвалі ўсыпіць жывёлу.

Каментары1

  • Жыві Сеня
    20.01.2026
    👍

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць