Свет1717

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне сваёй інаўгурацыі, чарговы раз выказаў асабістыя крыўды на адрас нарвежскага ўрада, назваўшы «смешным» сцвярджэнне, што нібыта ён не кантралюе тое, каму даваць ці не даваць Нобелеўскую прэмію міру.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«За кожную спыненую вайну мне павінны былі даць Нобелеўскую прэмію, але я гэтага не кажу. Я выратаваў мільёны і мільёны людзей.

І хай вам ніхто не расказвае, што Нарвегія не кантралюе прыняцце рашэнняў, добра? Усё гэта ў Нарвегіі. Нарвегія кантралюе рашэнні. Яны будуць казаць: «Мы тут ні пры чым». Гэта проста смешна. Яны так моцна страцілі свой прэстыж.

Менавіта таму ў мяне такая павага да Марыі Мачада за тое, што яна зрабіла. Яна сказала: «Я не заслугоўваю Нобелеўскую прэмію. Яе заслугоўвае ён». Калі яна атрымала яе, яны казалі — «Ваў, гэта неймаверна». А я падумаў: прэзідэнт Трамп атрымае яе. Прэзідэнт Трамп яе заслугоўвае. Ён скончыў восем войнаў.

Як прыгожа, праўда? Яна добрая жанчына», — сказаў ён.

Каментары17

  • Лапідарна
    20.01.2026
    Смешна нібыта самадастатковага чалавека гэта неяк павінна турбаваць
  • Вольга
    20.01.2026
    Павінен існаваць сусветны цэнз на ўдзел у палітыцы пасля мужчынскага клімаксу.
  • Украінскі аглядальнік
    20.01.2026
    За ўсё што ты зрабіў з ЗША і міжнародным правам за мінулы год нават прэмію Шнобеля цябе будзе зашмат, стары гангсцер і абаронца педафілаў.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць