Грамадства33

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве

Аварыйную сітуацыю, якая пакінула без цяпла пяць раёнаў сталіцы, ліквідавалі, але заявы жыхароў у дыспетчарскія службы ЖКГ працягваюць паступаць да гэтага часу. Учора чарговы прарыў адбыўся ў мікрараёне Сухарава, піша Onliner.by.

Ацяпленне ў доме па вуліцы Лабанка, 108, пасля вялікай аварыі вярнулі ўчора прыкладна а трэцяй гадзіне дня, але кватэры нават не паспелі прагрэцца. Ужо праз некалькі гадзін, а 19:30, не вытрымаў нагрузкі радыятар у другім пад’ездзе.

— Радыятар з кіпячай вадой у пад’ездзе лопнуў. Бачнасці ад густога пару не было на ўсе 9 паверхаў. Гарачай вады на першым паверсе — па шчыкалатку. Нават дыхаць цяжка было, столькі вільгаці ў паветры. Мы хутка выбеглі, сфатаграфавалі ўсё гэта і забеглі назад у кватэру, каб пара не трапіла ў жыллё, — распавяла жыхарка дома Яна. — Кандэнсат на сценах збіраўся так хутка, што ў тамбуры на трэцім паверсе ўтварылася лужына.

Ваду перакрывалі супрацоўнікі МНС. Дабіцца ЖЭСа ўчора Яне так і не ўдалося, кажа, што на лініі «чарга была з 100 чалавек». У сям’і аднагадовае дзіця, таму мінчане часова паехалі з халоднай кватэры да сваякоў. Аднак бацькі Яны засталіся ў жыллі.

— Усю ноч радыятары шумелі — з сістэмы, відаць, злівалі ваду. Зараз ужо амаль абед, а ў нас са ўчорашняга вечара няма ні цяпла, ні гарачай вады. Тэмпература ў кватэры цяпер менш за 16 градусаў, — дадае мінчанка. — Рэчы не можам ні памыць, ні высушыць ужо трэці дзень.

Выявілася, што без ацяплення і гарачай вады ўчора засталіся не толькі дом №108, але і №110 (у прынцыпе гэта адзін будынак, хоць і падзелены на два адрасы). Там трубы лопнулі яшчэ раней, і МНС дзяжурыла там ужо з пяці гадзін вечара, распавялі жыхары суседніх пад’ездаў.

— Ацяпленне ў дом вернецца сёння найбліжэйшым часам. Цяпер завяршаюцца работы ў доме №17 і доме №60. Потым ідуць на дом №108. Дакладны час сказаць не магу. Спецыялісты працуюць і ўначы, і без абеду, — пракаментавалі сітуацыю ў дыспетчарскай службе ЖЭС №114, у вядзенні якой абслугоўванне абодвух дамоў. — Жыхарам трэба патрываць і пачакаць.

Каментары3

  • Імя
    21.01.2026
    Цікава, чаму ў Рызе падрыхтоўка да зімы займае адзін дзень, а аварыі - тут.
  • Барадзед
    21.01.2026
    Імя, сделано с умом.
  • Чел
    21.01.2026
    Імя, Скорее всего на этапе строительства в Риге трубы положили нормальные, а не купленные за откаты у кого попало по дешевке. И запорная арматура тоже нормальная, для которой не надо воду отключать, чтобы обслужить. В этом деле всегда так: сегодня сэкономил на рубль, завтра из-за этого потерял десять. Штука в том, что когда приходит завтра, тот кто сэкономил этот рубль, уже получил премию и работает на повышении. А тот кто не сэкономил рубль, обычно уже сидит за разбазаривание и нецелевое использование. Это стиль работы такой родом из совхоза Городец.

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць