Грамадства22

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі

Ён зменіць на гэтай пасадзе Аляксандра Рагожніка, якога днямі паставілі кіраваць Віцебскай вобласцю.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі.

Юрый Селіверстаў нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску, скончыў БДЭУ (2002), Акадэмію кіравання (2009).

З 2002 года працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, у 2012—2015 гадах — начальнікам Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна, у 2015—2018 гадах — намеснікам міністра фінансаў, з верасня 2018 года першым намеснікам міністра фінансаў. 4 чэрвеня 2020 года быў прызначаны міністрам фінансаў ва ўрадзе Рамана Галоўчанкі. Ён змяніў на гэтай пасадзе Максіма Ермаловіча.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты ахарактарызаваў Селіверстава як чалавека жорсткага, напорыстага, у добрым сэнсе слова непаседу, гатовага «матацца па краіне, суседніх і іншых краінах».

«Я падумаў: а чаму б такому чалавеку не папрацаваць у Расіі, дзе неабходна бываць у рэгіёнах, працаваць, супрацоўнічаць з расійскімі рэгіёнамі, трымаць пад кантролем асноўныя напрамкі нашай дзейнасці ў Расійскай Федэрацыі. І перш за ўсё ў гандлі, — адзначыў Лукашэнка. — Вы цалкам уцягнутыя ў гэтыя праблемы. Ведаеце асноўныя пытанні, якія ў нас ёсць у беларуска-расійскіх адносінах. Я прыйшоў да высновы, што з усіх кандыдатур, якія прапаноўваліся, напэўна, вы падыходзіце для працы ў Расіі».

«Мы часта гаворым, што пасольства ў Расіі — гэта не проста пасольства. Гэта другі ўрад. Бо гэта наш асноўны рынак, дзе мы прадаём сваю прадукцыю. І гэта асноўная краіна, якая інвесціруе ў нас, заўсёды нам дапамагае. Гэта наша Расія. Таму абы-каго туды не пашлеш. І ўзровень павінен быць адпаведны, і веды, і жаданне працаваць. Таму мы спыніліся на вашай кандыдатуры», — дадаў Лукашэнка.

Каментары2

  • Жыгуль
    22.01.2026
    Жлабы з 3 класамі адукацыі, кіслымі мордамі і пустымі вачыма, якіх ніхто з народу ніколі не абіраў, прадстаўляюць выключна акупацыйную ўладу, якія з іх паслы ці міністры?
  • Упс
    22.01.2026
    Учился со мной на платном в БГЭУ.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць