Моды11

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з’явіўся на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў акулярах-авіятарах. «Гэта праз невялікую праблему», — тлумачыў ён, чаму апошнім часам хавае пачырванелае вока. На Макроне былі акуляры французскага люксавага брэнда Henry Jullien. У той жа дзень сайт брэнда не вытрымаў наплыву наведвальнікаў і перастаў працаваць, піша РБК.

Эмануэль Макрон у акулярах. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Французскі прэзідэнт выбраў мадэль Pacific S 01 з сінімі люстранымі лінзамі і ў пазалочанай аправе коштам €659. На хвалі поспеху брэнд стварыў на сваім сайце часовую старонку, прысвечаную толькі гэтай мадэлі.

На выраб адной пары сыходзіць да чатырох месяцаў: акуляры выраблены і сабраны ўручную з выкарыстаннем традыцыйнай тэхнікі залачэння на заводзе Лонс-ле-Санье, лінзы вырабляюцца ў рэгіёне Юра кампаніяй Dalloz у Сен-Клодзе. Менавіта гэты факт — што акуляры цалкам французскай вытворчасці — некалькі гадоў таму падкупіў Макрона.

«Ён не прыняў іх у падарунак. Ён настаяў на тым, каб купіць іх самому», — растлумачыў Стэфана Фульшыр, уладальнік iVision Tech. У 2023 годзе Фульшыр выкупіў Henry Jullien, кампанію з больш чым векавой гісторыяй, захаваўшы вытворчую пляцоўку ў рэгіёне Франш-Кантэ.

Аэракасмічная сталь, золата, тытан — брэнд акуляраў Henry Jullien спалучае інавацыі і традыцыі ручной працы, за што ў 2018 годзе быў удастоены ўзнагароды EPV (Entreprise du Patrimoine Vivant, «прадпрыемства жывой спадчыны»). Яна прысуджаецца кампаніям, якія маюць глыбокія карані ў Францыі, валодаюць перадавымі тэхналогіямі, патэнтамі і гістарычнымі архівамі.

Каментары1

  • 25.01.2026
    Ня жылі вы ў 90 х . І зараз спіцё . Гэткія акуляры вам зладзілі бы раней кожны слесар працуючы на вайсковым вырабніцве . А зазаз на самым жабрачым базару ў Чайна )

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць