Грамадства33

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў

Пра гэта было абвешчана падчас 37‑га Міжнароднага фестывалю «КіВіН-2026» у Сочы. Афіцыйная прычына — неабходнасць дапрацоўкі, але за гэтым стаяць арганізацыйныя праблемы і падзенне ўзроўню гульні.

Лога міжнароднай лігі КВЗ. Фота са старонкі лігі Укантакце

Ліга пачала сваю гісторыю ў Мінску яшчэ ў 2014 годзе, ужо ў 2015‑м атрымаўшы статус тэлевізійнай. Двойчы, праўда, яна праходзіла ў Смаленску ў часы кавіда (сезоны 2020 і 2021 гадоў).

Здымкі гульняў праводзіліся тэлеканалам СТБ, а сама ліга лічылася трэцяй па значнасці ў іерархіі Аляксандра Маслякова пасля Вышэйшай і Прэм'ер-лігі. Доўгі час Мінск быў прывабнай пляцоўкай для каманд з усяго СНД.

Але сезон 2025 года стаў правaльным. Восенню мінулага года адбыўся скандал: паўфінальныя гульні былі сарваныя з-за праблем з арэндай залы. Як паведамлялі тады гульцы КВЗ, каманды і арганізатараў проста не пусцілі ў канцэртную залу «Мінск» з-за непадпісанай дамовы, што «стала шокам для ўдзельнікаў». У выніку гульні адбыліся на невялікіх пляцоўках без гледачоў.

Пра тое, што Міжнародная ліга КВЗ ідзе на паўзу, паведамілі на фінале «Ківін-2026» у Сочы. Неўзабаве пасля гэтага СММшчык міжнародкі напісаў, што шукае новую працу. 

Невядома, ці вернецца Міжнародная ліга ў Мінск пасля заяўленай дапрацоўкі ці гэты праект будзе канчаткова закрыты. Для беларускага квзшнага кам'юніці гэта азначае страту буйной пляцоўкі, якая гадамі давала магчымасць маладым камандам трапіць у тэлевізар.

КВЗ было стартам для многіх будучых комікаў — там выступалі Дзіма Нарышкін, Ідрак Мірзалізадэ, Іван Усовіч, Максім Канавал, Андрэй Калмачэўскі і іншыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Расціслаў
    10.02.2026
    Нарэшце добрыя навіны!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    10.02.2026
    адно з шматлікіз шчупальцаў расеі адсохла - не бачу мінусаў
  • fly9
    10.02.2026
    Никогда не понимал, что интересного и смешного люди находят в этой унылой игре

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць