Грамадства33

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль

У сацыяльных сетках з’явілася відэа з мытні пад Мінскам, дзе на пляцоўцы «Белмытсэрвісу» заўважылі сапраўдны Бэтмабіль. Паводле слоў відавочцаў, незвычайны аўтамабіль толькі што выгрузілі з кантэйнера, а паглядзець на яго збеглася ледзь не палова супрацоўнікаў склада часовага захоўвання, піша выданне abw.by.

Як мяркуюць аўтааматары, хутчэй за ўсё гэта не арыгінал з кіно, а рэпліка, зробленая на базе Chevrolet Corvette 1980‑х гадоў.

Нягледзячы на гэта, з’яўленне такога аўтамабіля ў Беларусі стала нечаканасцю і выклікала вялікую цікавасць. Многія лічаць, што Бэтмабіль не затрымаецца ў Мінску і хутка паедзе далей — гэта актыўна абмяркоўваюць у каментарыях да відэа, апублікаванага кампаніяй sevmotors.by.

Выданне «АвтоГродно» нагадвае, што ў кінагісторыі пра Бэтмена было некалькі розных Бэтмабіляў. Той, які заўважылі ў Беларусі, падобны да машыны з фільмаў Ціма Бёртана «Бэтмен» (1989) і «Бэтмен вяртаецца» (1992). Гэты варыянт адрозніваўся доўгім, нізкім і абцякальным кузавам і быў пабудаваны на шасі Chevrolet Impala. Яго задняя частка нагадвае канцэпт-кар Fiat Turbina з 1950‑х гадоў.

Падобны Бэтмабіль летась прадаваўся на амерыканскім аўкцыёне Mecum. Ён быў абсталяваны 5, 7‑літровым васьміцыліндравым рухавіком і аўтаматычнай каробкай перадач.

Відэа з мінскай мытні сабрала сотні жартоўных каментароў. Карыстальнікі пісалі, што Бэтмен прыехаў дапамагаць чысціць снег, што ў Беларусі настолькі спакойна, што нават супергероі сюды заязджаюць, або што зімовыя дарогі могуць прымусіць яго хутка развярнуцца і з’ехаць. Іншыя жартуюць пра вечарыну, здымкі новага фільма ці нават пра «беларускага Бэтмена».

Каментары3

  • дядя
    30.01.2026
    [Рэд. Выдалена] такие автомобили надо не в грязь скидывать, а в офис прямо ставить таможни внутрь под крышу где они сами сидят

    [Зрэдагавана]
  • Да ладно.
    30.01.2026
    Я его в Польше на каком то празднике видел. Давно. Его просто возят по миру с выставочными целями
  • Дамирчик
    31.01.2026
    Па-мойму ево всётаки пэрэзанизили...

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць