Грамадства22

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца

У Навінках працягваецца будаўніцтва новага корпуса дарослай інфекцыйнай бальніцы. Канцэрн «Мінскбуд» паказаў, як цяпер выглядае будынак.

На будаўніцтве ўжо задзейнічана больш за трыста чалавек, іх колькасць паступова павялічваецца.

На аб’екце працуюць мантажнікі будаўнічага ўпраўлення — 199, аздабляльнікі БУ-211, мантажнікі сантэхнічных сістэм, электрыкі і ліфцёры.

У палатных карпусах 2А і 2В, дзе ўжо ёсць цяпло, узводзяцца гіпсакардонныя перагародкі, пракладваецца чарнавая электрыка, слабаточныя сістэмы, выконваюцца сцяжкі падлог і сантэхнічныя работы, падводзяцца сеткі медыцынскіх газаў. Чарнавыя аздабленчыя работы разгортваюцца таксама ў карпусах 2Б і 2Г.

Адначасова мантажуецца 12 ліфтаў — па тры ў кожным палатным корпусе.

З канструкцый ЛСТК (лёгкія стальныя тонкасценныя канструкцыі) і маналітных уставак ужо выразна вымалёўваецца галоўны корпус. Працуюць два вежавыя краны і спецыяльная тэхніка.

Сучасны комплекс будзе складацца з галоўнага і чатырох палатных карпусоў, а таксама невялікага будынка для лячэння асабліва небяспечных інфекцый. Аб’ект дапоўняць гаспадарчыя пабудовы і паркоўка. Пры ўзвядзенні ўстановы выкарыстоўваюцца лёгкія стальныя тонкасценныя канструкцыі.

Каментары2

  • Вiкторыя
    09.02.2026
    А чаму улады не кажуць, што будаўніцтва пачалося ў 2019 гадзе i працягваецца амаль каля 6 гадоў?
    Планавалі сучасны корпус на 300–400 ложкаў, а з-за недахопу сродкаў і змены прыярытэтаў будаўніцтва расцягнулі і спрасцілі. Гэта дзяржаўны даўгабуд, які перыядычна з’яўляецца ў прапагандыскiх навінах як «будаўніцтва працягваецца»
  • Долбаный какеист
    09.02.2026
    Дорога ложка к обеду.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць