Свет66

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб

Увечары 10 лютага ў розных рэгіёнах Расіі карыстальнікі сутыкнуліся з поўнай недаступнасцю відэахостынгу YouTube. Як паведамляе «Коммерсант», прычынай стала знікненне дамена YouTube з базы Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў (НСДІ), якая была створана ў Расіі ў межах заканадаўства аб так званым суверэнным Рунэце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У выніку збою прылады карыстальнікаў, чый інтэрнэт-трафік праходзіў праз НСДІ, перасталі атрымліваць правільныя IP-адрасы сервераў YouTube. Фактычна адзіным спосабам доступу да сэрвісу засталося выкарыстанне VPN і іншых сродкаў абыходу абмежаванняў.

Эксперты адзначаюць, што праблема закранула толькі трафік, які маршрутызуецца праз расійскую нацыянальную сістэму, бо ў глабальных DNS-запісах дамен YouTube застаўся.

Гэта не першы выпадак збояў у працы YouTube ў Расіі. Калі раней яны тлумачыліся тэхнічнымі праблемамі, то з лета 2024 года пачалі фіксавацца збоі ўжо на ўзроўні даменных імёнаў. Паводле падобнай схемы ў кастрычніку 2024 года часова абмяжоўваўся доступ да месенджараў Discord і Signal.

НСДІ з’яўляецца часткай інфраструктуры «суверэннага Рунэту», закон аб якім уступіў у сілу 1 лістапада 2019 года. Яго афіцыйная мэта — забеспячэнне стабільнай і бяспечнай працы расійскага сегмента інтэрнэту ў выпадку знешніх пагроз. З 2021 года інтэрнэт-правайдэры абавязаныя выкарыстоўваць гэту сістэму.

Каментары6

  • трафік
    11.02.2026
    >прычынай стала знікненне дамена YouTube з базы Нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў

    Ну дык DNS нармальны даўно трэба ўсім наладжваць, а ня гэтым вось карыстацца
  • their
    11.02.2026
    Я канешне не спецыяліст, Але чытаючы артыкул прыходжу да высновы, што дастаткова проста змяніць DNS. Не?
  • Спадар
    11.02.2026
    Насамрэч гэта чакае ўсю "союзную державу"....;))))

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць