Аўто

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Славуты нямецкі аўтавытворца BMW абвясціў маштабную сэрвісную кампанію: каля 575 000 аўтамабіляў па ўсім свеце падлягаюць праверцы і рамонту з-за дэфекту ў сістэме запуску рухавіка. У кампаніі папярэджваюць, што ў пэўных умовах машына можа загарэцца, паведамляе Handesblatt.

Фота: BMW

Праблема звязаная з магнітным пераключальнікам (саленоідам) стартара. У дэталях, выпушчаных з ліпеня 2020 па ліпень 2022 года, пры частых запусках рухавіка адбываецца паскораны знос. Металічныя часцінкі, якія пры гэтым утвараюцца, могуць выклікаць кароткае замыканне і перагрэвы, а ў найгоршым выпадку — узгаранне аўтамабіля падчас эксплуатацыі.

Да правядзення рамонту BMW рэкамендуе ўладальнікам не пакідаць аўтамабіль з заведзеным рухавіком без нагляду, асабліва пры выкарыстанні функцыі дыстанцыйнага запуску.

Адкліканне закранае шырокі шэраг мадэляў:

  • Седаны і купэ: 2 серыя (G42), 3 серыя (G20, G21, G28), 4 серыя (G22, G23, G26), 5 серыя (G30, G31), 6 GT (G32), 7 серыя (G11, G12).
  • Красоверы: X3 (G01), X4 (G02), X5 (G05), X6 (G06).
  • Родстары: BMW Z4 (G29) і тэхнічна роднасная ёй Toyota Supra.

Галіновае выданне kfz-Betrieb сцвярджае, што гаворка ідзе пра 575 тысяч машын, але сам аўтавытворца гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзіў.

У межах сэрвіснай кампаніі на ўсіх закранутых аўтамабілях будзе цалкам заменены стартар. У асобных выпадках таксама спатрэбіцца замена акумулятара, каб ён адпавядаў характарыстыкам новага вузла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць