Аўто33

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў

На аўкцыённай пляцоўцы Белюрзабеспячэння з'явіўся вельмі цікавы лот. Гэта аўтамабіль Opel Manta.

Manta была нямецкім адказам на амерыканскія поні-кары накшталт Chevrolet Corvette. Першую мадэль лінейкі прэзентавалі ў 1970 годзе, піша Blizko.by.

Выйшла некалькі пакаленняў машын з маторам рознай магутнасці і аб'ёму; аўтамабіль стаў папулярным аб'ектам цюнінгу, а таксама нядрэнна ўдзельнічаў у ралійных спаборніцтвах.

У Германіі Opel Manta стала культурным феноменам, а кіроўца «Манты» — прыкладна такі ж гумарыстычны стэрэатып, як у нас «новы рускі». Паводле нямецкага гарадскога фальклору, сярэднестатыстычны кіроўца Opel Manta — гэта малады накачаны хлопец (Mantafahrer), які не вылучаецца розумам, паводзіць сябе агрэсіўна і ў патоку, і за яго межамі, а таксама сустракаецца з карыкатурнай бландзінкай-цырульніцай.

На таргі выставілі другое пакаленне машыны — Opel Manta B. У апісанні лота сказана, што купэ залацістага колеру выпушчана ў 1983 годзе. Няма звестак аб працоўным аб'ёме матора і яго магутнасці. У тыя гады на Manta ставілі шмат разнастайных рухавікоў, з якімі купэ магло разганяцца да 190‑200 км/г.

Машына знаходзіцца ў Докшыцах Віцебскай вобласці, прадаецца як маёмасць даўжніка Вольгі Харэўскай-Дзямідавай.

Па даных анлайн-картатэк, ІП з такімі ж данымі існавала ў 2001‑2018 гадах (від дзейнасці не ўстаноўлены).

Аднак па фота ж відаць, што машына пабывала ў сур'ёзным і, можа быць, нават страшным ДТЗ: увесь перад машыны цалкам сплюшчаны.

Каментары3

  • Kol
    17.01.2026
    Motor-muzej nabyū by za dobryja hrošy...

    Pacikaūciesia ū Viki - Riga Motor Museum (Latvian: Rīgas motormuzejs) is the biggest antique vehicle museum in the Baltic countries, located in Riga, Latvia.
  • ЯНКА
    18.01.2026
    .
    • ЛАШАР-КАР •

    🚗 Калі «Шаўрале Карвэт» гэта поні-кар, то як назваць таго, хто каркнуў гэткую бязглузьдзіцу, а яшчэ таго, хто яшчэ больш бязглузда «перапосьціў» яе на гэты сайтык? Ёсьць прапановы, толькі цэнзар не прапусьціць.

    🤾 Вось коратка тлумачыць нехта Сьлідавайс: ««Карвэт» гэта двухмесны спартыўны аўтамабіль. Поні-кары — кампактныя, стыльныя аўтамабілі з пасадачнай формулай 2+2. Mustang — прататып поні-кара, адсюль і назва. Да поні-караў адносяцца Mustang, Camaro, Cougar, Firebird, Barracuda/'Cuda, Challenger і Javelin...». (Шах і) мат такім «нашым» пісакам!

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць