Надвор'е

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Незвычайную, але традыцыйную карціну ўчора заўважылі ў Гродне: дзясяткі чалавек сабраліся на лёдзе невялікай затокі Нёмана.

Мароз скаваў большасць вадаёмаў рэгіёна, але дасведчаныя рыбакі ўсё ж знайшлі выйсце — у чацвер дзясяткі чалавек сабраліся на лёдзе каля Гродзенскага порта, піша Newgrodno.by.

Выглядае сапраўды уражліва: магчыма, месца і праўда славіцца магчымасцю добрага ўлову. Пры гэтым побач устаноўлены таблічкі, якія папярэджваюць аб небяспецы выхаду на лёд.

«Лёд у гэтым месцы больш падобны на швейцарскі сыр. Дзірак-лунак у ім вельмі шмат. З улікам таго, што на вуліцы «плюс», рызыка «выкупацца» для рыбакоў вырастае шматкроць», — папярэджваюць аўтары.

МНС заклікае рыбакоў выконваць правілы бяспекі: выходзіць на лёд таўшчынёй не менш за 7‑10 см, абавязкова надзяваць выратавальную камізэльку і загадзя паведамляць блізкім пра месца і час рыбалкі.

Але такія зімовыя выхады ў Гродне адбываюцца кожную зіму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць