Свет

У Луўры пасля «рабавання стагоддзя» памянялі дырэктара

У парыжскім Луўры памянялі дырэктара пасля гучнага рабавання, якое славуты музей перажыў восенню мінулага года. Ларанс дэ Кар пакінула пасаду кіраўніцы музея праз чатыры месяцы пасля інцыдэнту. Яе пераемнікам стаў гісторык мастацтва Крыстоф Лерыбо, які раней узначальваў Версальскі палац. Пра прызначэнне новага дырэктара абвясціла прадстаўніца ўрада Францыі.

Ларанс дэ Кар. Фота: Wikimedia Commons

Раней Лерыбо таксама кіраваў музеем Арсэ ў Парыжы. Паводле Міністэрства культуры Францыі, яго галоўнымі задачамі стануць узмацненне бяспекі музея і яго мадэрнізацыя. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней анансаваў план абнаўлення Луўра на суму 800 мільёнаў еўра.

Рашэнне аб адстаўцы папярэдняй кіраўніцы было прынята пасля публікацыі справаздачы парламенцкай камісіі, прысвечанай «рабаванню стагоддзя». У дакуменце адзначалася, што кіраўніцтва музея часткова нясе адказнасць за недахопы ў сістэме бяспекі. Камісія заявіла, што існаваў шэраг пралікаў, якія ў іншых краінах маглі б прывесці да адстаўкі.

Ларанс дэ Кар сама прапанавала пайсці з пасады ўжо на наступны дзень пасля рабавання, аднак тады міністарка культуры адмовілася прыняць яе адстаўку. Цяпер жа яе адстаўку зацвердзіў прэзідэнт Францыі.

У кастрычніку мінулага года чацвёра зламыснікаў скралі з Луўра частку французскіх каралеўскіх рэгалій коштам каля 88 мільёнаў еўра. Гістарычная каштоўнасць гэтых прадметаў значна перавышае іх грашовую ацэнку. Пакуль што скрадзенае не знойдзена.

Пасля гэтага інцыдэнту музей неаднаразова трапляў у негатыўныя навіны — праз затапленні, забастоўкі і падазрэнні ў маштабных махлярствах з квіткамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ8

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць