Свет44

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі

Месцазнаходжанне сямі супрацоўнікаў банка застаецца невядомым.

Венгрыя схавала выкрадзеныя інкасатарскія машыны Ашчадбанка, захопленыя 5 сакавіка, на закрытай тэрыторыі свайго Антытэрарыстычнага цэнтра, паведаміла крыніца «Еўрапейскай праўды».

Месцазнаходжанне аўтамабіляў, якія перавозілі 40 мільёнаў даляраў, 35 мільёнаў еўра і 9 кг золата, было ўстаноўлена прадстаўнікамі пасольства Украіны ў Будапешце і Міністэрства замежных спраў Украіны.

Антытэрарыстычны цэнтр Венгрыі — гэта сілавое падраздзяленне, падкантрольнае Міністэрству ўнутраных спраў Венгрыі. Раней цэнтр ужо прыцягваўся да антыўкраінскіх урадавых акцый, напрыклад у выпадку з затрыманнем і высылкай украінскага былога дыпламата.

У той жа час месцазнаходжанне сямі супрацоўнікаў Ашчадбанка, якія суправаджалі інкасатарскія аўтамабілі, застаецца невядомым.

У ноч на 6 сакавіка Нацыянальны банк Украіны зрабіў афіцыйную заяву, абвінаваціўшы ўлады Венгрыі ў незаконным захопе інкасатарскіх брыгад дзяржаўнага Ашчадбанка. Гаворка ідзе пра два аўтамабілі, якія ажыццяўлялі рэгулярную трансгранічную перавозку валюты.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што гаворка ідзе пра ўкраінскіх закладнікаў рэжыму Віктара Орбана, і заклікаў Будапешт неадкладна вызваліць супрацоўнікаў банка і вярнуць выкрадзеную маёмасць.

Напярэдадні прэм’ер-міністр Віктар Орбан прыгразіў сілай аднавіць пастаўкі расійскай нафты праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба».

Каментары4

  • Ага
    06.03.2026
    А куды тыя машыны накіроўваліся з наяўнымі ў замежнай валюце і золатам? Каб хабар даваць чыноўнікам з ЕС?
  • Кол
    06.03.2026
    Ага, ты хаця б пагугліў як працуюць банкі аднаго холдынгу, мо тыды не пісаў бы дурных каментароў
  • Аналитик
    06.03.2026
    Так палиться совсем уж зашквар.

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць