Свет1212

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю брытанскай газеце The Telegraph заявіў, што разглядае магчымасць выхаду краіны з НАТА. Прычынай сталі рознагалоссі з саюзнікамі, якія не падтрымалі дзеянні ЗША ў канфлікце супраць Ірана.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Трамп раскрытыкаваў альянс, назваўшы яго слабым і неэфектыўным, і адзначыў, што ніколі цалкам не давяраў гэтай арганізацыі. Ён лічыць, што ЗША часта падтрымліваюць іншых, але ў адказ не атрымліваюць такой жа дапамогі.

«Я б сказаў, што гэта ўжо па-за межамі перагляду. Мяне ніколі не пераконвала НАТА. Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр», — заявіў Трамп.

Прытым пра гэта нібыта ведае не толькі Трамп, але і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. А ЗША, маўляў, падтрымлівала Еўропу супраць Пуціна, хоць Амерыцы да таго канфлікту як бы і не было справы:

«Мы там былі аўтаматычна, уключна з Украінай. Украіна не была нашай праблемай. Гэта было выпрабаванне, і мы былі там дзеля іх, і мы заўсёды былі б там дзеля іх. Яны не былі там дзеля нас», — сцвярджае Трамп.

Таксама ён выказаў незадаволенасць пазіцыяй Вялікабрытаніі і яе прэм’ер-міністра Кіра Стармера, абвінаваціўшы іх у нежаданні ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях. Акрамя таго, Трамп падкрэсліў, што іншыя краіны альянсу не праяўляюць дастатковай актыўнасці.

Праўда, рашэнне пра выхад ЗША з НАТА не можа быць прынятае проста так — для гэтага патрэбна згода Кангрэса. Нягледзячы на гэта, у Вашынгтоне ўжо гучаць заявы пра магчымы перагляд адносін з альянсам пасля завяршэння канфлікту.

Каментары12

  • Бгг
    01.04.2026
    "рашэнне пра выхад ЗША з НАТА не можа быць прынятае проста так — для гэтага патрэбна згода Кангрэса" - зато решение о прекращении финансирования и выводе войск с европейских баз может быть принято без всякой згоды Кангрэса.
  • Жвір
    01.04.2026
    Ірану прайграў, дык на саюзьніках плянуе адыграцца.

    Падаецца, што ён ужо ўсім надакучыў у той Эўропе, дык яна памаша яму хустачкай у дарогу, а потым перажагнецца (на самы розны капыл) ды ўздыхне з палёгкаю...
  • Спадар
    01.04.2026
    А я заўседы ведаў,што трамп марыянетка і агент рашыстаў!

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць