Свет

Першае заходнееўрапейскае судна выйшла з Армузскага праліву

Французскі кантэйнерны карабель CMA CGM KRIB прайшоў праз Армузскі праліў і стаіць каля берагоў Амана, паведамляецца ў даных сэрвісу Marine Traffic. Гэта першае судна з Заходняй Еўропы, якое змагло пакінуць праліў з пачатку іранскай блакады, піша Bloomberg.

Ілюстрацыйнае фота: Gerard Bottino/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Кантэйнерны карабель ідзе пад мальтыйскім сцягам, судна належыць французскай транспартнай кампаніі CMA CGM SA, паведамляецца на сайце Marine Traffic.

KRIB выйшаў з порта Гантут у Дубаі 28 сакавіка. Днём 2 красавіка ён паведаміў, што знаходзіцца ў водах Армузскага праліву. Кантэйнерны карабель быў побач з іранскім узбярэжжам, рухаючыся па канале паміж астраўкамі Кешм і Ларак.

У пятніцу, 3 красавіка, судна дасягнула берагоў горада Маскат у Аманскім праліве. Яго пункт прызначэння невядомы.

Паводле дадзеных Bloomberg, судна можа перавозіць каля 5 тысяч дваццаціфутавых кантэйнераў. Кантэйнерны карабель сядзіць нізка ў вадзе, што сведчыць пра яго поўную загрузку.

Напярэдадні Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміў, што каля 400 суднаў, у тым ліку танкераў і кантэйнерных караблёў, не могуць пакінуць праліву з-за блакады.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць