Грамадства88

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК

Міхаіл Юспа ў сваім тэлеграм-канале расказаў пра напісаны на яго данос і паход у ГУБАЗіК.

«Даносчык прадставіў шэраг паведамленняў з майго канала з аўтарскімі каментарамі, якія намякаюць на тое, што я працую на раскол у Саюзнай дзяржаве, а таксама ўносячы іншыя здагадкі, як мінімум адна з якіх падазрона падобная на тэзіс вельмі гучнага супрацоўніка БелСМІ», — напісаў Юспа.

«Размова ва ўпраўленні атрымалася канструктыўнай. Афіцэры пацвердзілі адсутнасць у маіх тэкстах прыкмет «распальвання варожасці», але і адзначылі вострыя, на іх погляд, моманты ў маіх паведамленнях, над якімі варта падумаць. У канцы я пацвердзіў сваю прыхільнасць беларуска-расійскаму Саюзу, мы паціснулі рукі і я пайшоў дахаты».

Міхаіл Юспа — прарасійскі блогер. У сваім тэлеграм-канале часта выступае супраць ініцыятыў прасоўвання беларускай мовы і культуры. На тэлеграм-канал падпісаныя 726 чалавек

Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, працаваў намеснікам начальніка цэнтра прасоўвання адукацыйных паслуг БДУІР і навуковым супрацоўнікам кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Каментары8

  • Впван
    09.04.2026
    Выступае супраць дзяржаўнай мовы? , НУ? Кого гордость там берет за народ наш? Какие враги толкают нас в объятья России?
  • рэпартаж на фоне дзвярэй
    09.04.2026
    Размова праходзіла канструктыўна ў сяброўскай атмасферы ў кабінеце з партрэтам пуцена і аквафрэшам. Таварышу Юспу была выказана падзяка ад імя сілавой кампаненты расейскага актыву Белоруссіі. "Даносчыка" прыцягнулі па арт. 130 ККРБ.
  • Барадзед
    09.04.2026
    Такие Бондаревы существуют для отвлечения внимания. Что Бондарева может?

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць