Грамадства2222

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Імя Яны Пачыцкай прагучала на ўсю краіну ў 2011 годзе, калі 21‑гадовую студэнтку затрымалі ў адной кватэры з Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. Сёння Яна — жонка, маці, якая шмат фатаграфуе і актыўна ўдзельнічае ў забегах. Расказваем, што вядома пра дзяўчыну, якая выпадкова апынулася ў цэнтры самай гучнай крымінальнай справы ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Яна Пачыцкая. Скрыншот з дакументальнага фільма БТ

Яне Пачыцкай цяпер 36 гадоў. Пасля заканчэння школы ў Рэчыцы ў 2007 годзе яна пераехала ў Мінск, паспела павучыцца ў жаночым інстытуце «Энвіла» і ў Мінскім інстытуце кіравання (па спецыяльнасці «псіхалогія»).

Многія меркавалі, што прычынай ліквідацыі «Энвілы» было якраз тое, што там вучылася Пачыцкая. У 2012‑м больш за 1000 студэнтак раскідалі па іншых універсітэтах.

У красавіку 2011‑га Яна Пачыцкая апынулася ў эпіцэнтры трагічных падзей. З Дзмітрыем Канавалавым яна каля года стасавалася ў сацсетцы «УКантакце». Асабіста яны сустрэліся толькі 10 красавіка.

У здымнай кватэры на вуліцы Караля сабраліся чацвёра — Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў, Яна Пачыцкая і яшчэ адна дзяўчына. Тая ўрэшце пайшла дадому, Яна ж засталася на начоўку.

«Мы пілі. Пілі доўга і шмат. Шмат было гарэлкі, і віно было», — расказвала яна ў судзе пра пасядзелкі з Канавалавым і Кавалёвым. Апошні запіс, які Яна зрабіла на сваёй старонцы «УКантакце»: «Жудасна хочацца чагосьці вельмі непрыстойнага!». Гэта было напісана а другой гадзіне ночы 11 красавіка — у дзень здзяйснення тэракту.

Яна стала міжвольнай сведкай таго, як Канавалаў выходзіў з сіняй сумкай і вяртаўся ў прыўзнятым настроі 11 красавіка — у дзень выбуху на станцыі «Кастрычніцкая». 12 красавіка ў кватэру ўварваўся спецназ.

Першапачаткова дзяўчыну затрымалі як падазраваную па выбуховай справе, бо яна знаходзілася ў кватэры разам з галоўнымі фігурантамі. Яна прайшла праз допыты. Аднак калі стала зразумела, што яна выпадковы чалавек і нічога не ведала, крымінальны пераслед супраць яе быў спынены праз адсутнасць складу злачынства. Яна перайшла ў статус сведкі.

Яна Пачыцкая. Фота з яе старонкі УКантакце

У судзе яе паказанні пра тое, як хлопцы перашэптваліся над сумкай за шырмай, сталі аднымі з асноўных паказанняў абвінавачання. 

«Калі ўбачылі навіны пра выбух, Канавалаў ужо спаў. Мы абмяркоўвалі з Кавалёвым. Я казала, што гэта можа быць апазіцыя, але навошта ім узрываць метро? Я абуралася. Абмяркоўвалі выбух і на наступны дзень. Хлопцы мне падтаквалі», — казала яна.

Яна Плюшчаніца-Пачыцкая. Фота з яе старонкі ў інстаграме

Выглядае, што пасля ўсіх падзей з інстытута Пачыцкую адлічылі. Але жыццё працягвалася. Дзяўчына ўладкавалася ў краму сеткі «Міла». У ліпені 2015 года Яна выйшла замуж і ўзяла двайное прозвішча. Неўзабаве ў сям'і нарадзілася дачка.

Доўгі час Яна займалася рукадзеллем — стварала арыгінальныя інтэр'ерныя кампазіцыі і падарункі ручной працы, укладваючы ў іх, як сама пісала ў сацсетках, «часцінку душы».

Апошнія ж гады Плюшчаніца-Пачыцкая захапілася бегам. У яе скарбонцы — вертыкальны забег Bright Vertical (калі ўдзельнікі беглі на 23‑і паверх будынка), трэйлы Belarus Museum Run на 5 кіламетраў і масавыя забегі накшталт «Прыгожага забегу». Да спорту яна далучае і дзіця, рэгіструючы яго на сямейныя дыстанцыі.

Яна Плюшчаніца-Пачыцкая на «Начным забегу» пад Мінскам у жніўні 2022 года — другая з правага боку ў салатавай цішотцы. Фота: etna.by

Акрамя таго, Яна стала фатографкай. Дзяўчына шукае мадэляў для здымак у Мінску, арганізоўвае прыгожыя вясельныя фотасесіі, удзельнічае ў супольнасцях Fine Art фатографаў і рэгулярна абнаўляе прафесійную тэхніку.

Бацька Яны — мастак Васіль Пачыцкі, аўтар пазнавальных карыкатур з зайцамі на старонках «Белгазеты». Ён памёр у 2024 годзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • лол
    16.04.2026
    > Я казала, што гэта можа быць апазіцыя.

    Наколькі ж людзі далёкія ад рэальнасці
  • Anatol Starkou
    16.04.2026
    Яну не памятаю, а тыя двое засталіся ў памяці нейкімі мутнымі хлопцамі. Яшчэ нешта хутка іх раскрылі і растралялі.
    Мутная гісторыя. Мне і тады і зараз падавалася, што яны былі заварожанымі. Не абдолбаныя якой-небудзь дур’ю, а менавіта заварожаннымі.

    Википедия: « Связь между осуждёнными и взрывчаткой не была доказана. По предположениям, видео с камер наблюдения было отредактировано, и не был установлен мотив действий осуждённых.»
  • Алесь.
    16.04.2026
    лол, кажуць тое, што сказаў следчы ці які гэбэшнік падчас допытаў. Усе гэтыя "паказанні" таксама ўзнікаюць не з таго, што было, а з таго што трэба сказаць па версіі следства. Каб пайсці па такой справе толькі сведкам, то дзяўчына і не такое ў зале суда магла сказаць.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць