Грамадства44

Рэканструкцыя моста каля Вілейкі скончыцца летам

Аўтамабільны мост каля Вілейкі, які ўжо каля года знаходзіцца на рэканструкцыі, плануюць цалкам дабудаваць летам 2026 года, паведамляе Мінтранс.

Фота: t.me/mintransbelarus

Рамонтныя работы на аб’екце, размешчаным на дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач, выкананыя прыкладна на 80%. Мост быў пастаўлены на рэканструкцыю яшчэ ў сакавіку 2025 года, а адкрыць рух па ім плануюць у верасні гэтага года.

На сёння будаўнікі ўжо ўсталявалі асноўную канструкцыю пралётаў і цяпер займаюцца мантажом маставога пакрыцця. Наперадзе — работы гідраізаляцыі, стварэння выраўноўвальнага слоя і ўсталяванні агароджаў.

Фота: t.me/mintransbelarus

Пасля рэканструкцыі праезная частка моста будзе мець шырыню каля васьмі метраў. Таксама з абодвух бакоў зробяць пешаходныя сцежкі, а з аднаго боку з’явіцца і веладарожка.

Сам мост праз раку Вілію быў пабудаваны яшчэ ў 1959 годзе і некалькі гадоў таму быў прызнаны аварыйным, таму яго ўключылі ў спіс аб’ектаў, якія патрабуюць тэрміновага рамонту.

Каментары4

  • факт
    16.04.2026
    І мост на дарозе Мінск-Маладзечна-Вілейка. На Нарач не даяжджаючы да Вілейкі. З таго маста праз горад хоць на Нарач, хоць на Ашмяны, Хоць на Полацк, Хоць на Барысаў.
  • факты
    16.04.2026
    Дарога мае назву Р-28/П1 (пад’езд да г. Вілейка ад дарогі Р-28).
    Мост не быў закрыты і не закрыты цяпер.
    Адбываецца не рэканструкцыя а будаўніцтва новага маста побач са старым.
    Пасля адкрыцця новага маста стары будзе разабраны.
  • Слава Украине!
    16.04.2026
    Добрая будзе цэля для ВСУ.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць