Свет

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Пасля поспеху MacBook Neo кампанія Apple плануе распаўсюдзіць досвед выкарыстання мабільных платформаў на свае настольныя камп’ютары. Паводле звестак MyDrivers, у наступным годзе нас чакае выпуск Mac Neo — ультрабюджэтнай альтэрнатывы Mac mini, звярнуў увагу Office Life.

Дзяўчына працуе з MacBook Neo. Фота: CFOTO/Future Publishing via Getty Images

Пасля поспеху MacBook Neo кампанія Apple плануе распаўсюдзіць досвед выкарыстання мабільных платформаў на свае настольныя камп’ютары.

Паводле звестак MyDrivers, у наступным годзе нас чакае выпуск Mac Neo — ультрабюджэтнай альтэрнатывы Mac mini. Прылада будзе пабудавана на базе працэсара A19 Pro ад будучага iPhone 17 Pro і атрымае 12 ГБ аператыўнай памяці. Такой прадукцыйнасці будзе дастаткова для стабільнай працы Apple Intelligence і паўсядзённых задач, а энергаэфектыўнасць чыпа дазволіць зрабіць сістэму цалкам бясшумнай.

Дзеля максімальнага зніжэння кошту Apple адмовіцца ад звыклага алюмініевага корпуса на карысць каляровага пластыку. Вонкава Mac Neo будзе больш нагадваць прыстаўку Apple TV, чым класічны Mac mini, і атрымае шырокую палітру колераў. На корпусе чакаюцца два парты USB-C са хуткасцю 10 Гбіт/с.

Патэнцыйная цана навінкі складзе ўсяго $299. Гэта роўна ўдвая менш за кошт базавага Mac mini на чыпе M4 ($599). Такім чынам, Apple працягвае стратэгію «двойнага дысконту», якую мы ўжо бачылі на прыкладзе MacBook Neo.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць