Грамадства55

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні

Фота помніка Уладзіміру Усеру з'явілася ў сеціве. 

Фота: Ежы Грыгенча

«Часам цішыня гаворыць больш, чым тысячы чужых слоў. Сёння можна сказаць галоўнае: тата нарэшце здабыў спакой. Усё адбылося так, як і павінна было — з павагай, з годнасцю, там, дзе яму і месца», — напісала дачка Усера Марына Авітан.

Яна адзначыла, што «ўвесь працэс заняў больш часу, чым звычайна». «Гэта звязана з аб'ектыўнымі прычынамі: бюракратычныя працэдуры, афармленне дакументаў, дазволы і ўсе неабходныя ўдакладненні. Акрамя таго, сітуацыя ў краіне таксама адыграла сваю ролю — у тым ліку агульная абстаноўка і тое, што частка людзей была задзейнічана ў службе, што, натуральна, уплывае на хуткасць працэсаў. Таму былі затрымкі і паўзы, але як толькі з'яўлялася магчымасць — усё адразу працягвалася і рухалася далей», — патлумачыла яна.

Яна апублікавала фота помніка. У верхнім левым куце выгравіравана Пагоня, якая ўпісана ў Зорку Давіда.

Таксама на помніку цытата з Джона Ленана: «You may say I'm a dreamer, but I'm not the only one. I hope someday you will join us, and the world will live as ONE» (Ты можаш сказаць, што я летуценнік, але я не адзін такі. Я спадзяюся, што калі-небудзь ты далучышся да нас, і свет будзе як адно цэлае).

Уладзімір Усер памёр 6 снежня ў Беластоку.

Уладзімір апошнім часам быў пад следствам па справе аб шпіянажы ў Польшчы. Паводле звестак польскай пракуратуры, трое беларусаў і двое ўкраінцаў з сакавіка 2024 года да лютага 2025‑га супрацоўнічалі з замежнай разведкай і выконвалі розныя заданні, якія атрымлівалі з паведамленняў у тэлеграме. 

Але сілавікі пакінулі яго ў шпіталі праз дрэнны стан здароўя. Суда ён чакаў на волі.

Яшчэ раней Усер зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. Ён зняў некалькі сюжэтаў у Беластоку, якія потым выкарысталі ў агітцы «Чужое неба».

Каментары5

  • Аналiтык
    04.05.2026
    бабруйчанін,
    Ёсць пытанне, чаму яна гэтая грошы не выкарастaла на дапамогу яму ў свой час i не была з iм, каб у яго не было неабходнасцi звязвацца з прапагандыстамi.
  • *
    04.05.2026
    Аналiтык,
    У вас фактов ноль, зато версия — как будто изнутри.
  • Аналитик
    04.05.2026
    Факт в том, что у него настолько не было у кого просить помощи, что он связался с пропагандистами и жил в ночлежке, и умер в не хороших обстоятельствах.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць