Свет

Нафта таннее другі дзень запар

Цэны на нафту працягваюць зніжацца ў сераду раніцай пасля падзення па выніках таргоў у аўторак.

Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Ліпеньскія ф’ючарсы на гатунак Brent на лонданскай біржы ICE Futures паводле даных на 8:09 таргуюцца па $108,1 за бараль — на $1,77 (1,61%) ніжэй, чым на закрыцці папярэдніх таргоў. Напярэдадні гэтыя кантракты патаннелі на $4,57 (4%), да $109,87 за бараль.

Ф’ючарсы на нафту West Texas Intermediate (WTI) на чэрвень на электронных таргах New York Mercantile Exchange (NYMEX) знізіліся ў цане да гэтага часу на $1,86 (1,82%), да $100,41 за бараль. Па выніках папярэдняй сесіі іх кошт паменшыўся на $4,15 (3,9%), да $102,27 за бараль.

У цэнтры ўвагі рынку застаецца сітуацыя на Блізкім Усходзе.

Дональд Трамп заявіў у аўторак пра «значны прагрэс у дасягненні поўнага і канчатковага пагаднення» з Іранам. Ён таксама паведаміў, што ЗША «на кароткі перыяд» прыпыняюць «Праект Свабода» па суправаджэнні суднаў праз Армузскі праліў. каб ацаніць магчымасці дапрацоўкі і заключэння мірнай здзелкі з Тэгеранам.

Гэтая заява была ўспрынята як сігнал пра магчымую дээскалацыю і выклікала надзеі на паступовае аднаўленне паставак з Персідскага заліва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць