Грамадства55

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?

Напярэдадні сезона адпачынкаў DW Беларусь высветліла, карткі якіх беларускіх банкаў працуюць у ЕС і якія ёсць альтэрнатыўныя віды аплаты.

Фота: lookby.media

У канцы красавіка некалькі беларускіх банкаў паведамілі, што іх карты перасталі працаваць у краінах ЕС. Большасць з 21 камерцыйнага банка, які працуе ў Беларусі, знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі праз сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і падтрымку беларускім рэжымам вайны ва Украіне.

Карткі якіх беларускіх банкаў не працуюць у Еўрасаюзе?

З 21 красавіка 2026 года аперацыі з выкарыстаннем картак Mastercard Белгазпрамбанка і Альфа-Банка Беларусь сталі недаступныя на тэрыторыі краін ЕС, а таксама ў інтэрнэт-крамах, зарэгістраваных у гэтых краінах. Яшчэ ў сакавіку ў краінах ЕС перасталі прымаць карты Visa гэтых банкаў. Гэта адбылося па рашэнні плацежных сістэм праз санкцыі ЕС, уведзеныя супраць беларускіх банкаў.

У 19‑ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, які ўступіў у сілу 2 снежня 2025 года, патрапілі тры беларускія банкі: Альфа-Банк, Сбербанк, Банк ВТБ. Таксама ў дакуменце згадваюцца БелВЭБ і Белгазпрамбанк — для іх санкцыі пачалі дзейнічаць задняй датай, яшчэ з 25 лютага 2025 года. Акрамя таго, пад еўрапейскімі санкцыямі таксама знаходзяцца Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Банк Дабрабыт і Банк развіцця. Яшчэ ў 2022 годзе яны былі адключаныя ад сістэмы SWIFT, а з 18 ліпеня 2025 ЕС увёў забарону на любыя банкаўскія аперацыі з гэтымі арганізацыямі.

Плацежная сістэма таксама мае значэнне

Трэба разумець, што карты любых банкаў на беларускай плацежнай сістэме «Белкарт» і расійскай плацежнай сістэме «Мір» у Еўропе нідзе не прымаюць. Адпаведна, пры паездцы ў Еўропу пры сабе трэба мець карты сістэм Visa або Mastercard.

Акрамя таго, ёсць альтэрнатыўная плацежная сістэма — кітайская Union Pay. Яна асабліва папулярная ў краінах Азіі, але і ў краінах ЕС яе таксама могуць прымаць — усё залежыць ад таго, ці падтрымлівае аплату канкрэтны банкаўскі тэрмінал. У Беларусі карты Union Pay выпускае Белгазпрамбанк.

Некаторыя беларускія карты ў Еўропе працуюць, але ёсць нюанс

Усё яшчэ працоўнымі лічацца карткі Беларусбанка, банка Рашэнне, Банка РРБ, Беларускага народнага банка, БСБ Банка, МТБанка, Неа Банка Азія, Парытэтбанка, Прыёрбанка, СтатусБанка, Тэхнабанка і Цэптэр Банка.

Аднак гарантый таго, што аплата беларускай картай пройдзе ў Еўропе, няма, дзеляцца вопытам беларусы-падарожнікі.

Нават картка банка, які не знаходзіцца пад санкцыямі, можа не спрацаваць пры аплаце ў Еўропе праз рэгуляцыі канкрэтнага банка, які абслугоўвае плацежны тэрмінал або гандлёвы пункт.

Часта еўрапейскія банкі блакуюць любыя аперацыі з «беларускім кампанентам» — закрываюць рахункі беларускім грамадзянам або не дазваляюць аплату беларускімі картамі. Гэтая агаворка распаўсюджваецца і на зняцце наяўных у банкаматах у Еўропе.

А што з аплатай анлайн беларускімі картамі?

На сэрвісах браніравання жылля Booking.com і Airbnb практычна немагчыма заплаціць беларускай картай — яны афіцыйна спынілі працу з беларускімі банкамі.

Аднак, як пішуць беларусы ў сацсетках, часам аплата і праходзіць — можна спрабаваць карты розных банкаў, уключаць VPN або выбіраць аплату праз Paypal.

Таксама раяць падчас браніравання выбіраць варыянты, пры якіх не патрабуецца перадаплата і ёсць магчымасць разлічыцца наяўнымі на месцы.

Тое ж самае тычыцца і аплаты ў еўрапейскіх інтэрнэт-крамах, сэрвісах таксі і дастаўкі — карткі непадсанкцыйных банкаў з плацежнымі сістэмамі VISA і Mastercard павінны працаваць, але гарантый няма.

Як альтэрнатыву можна выкарыстоўваць аплату з дапамогай ApplePay з карткай непадсанкцыйнага банка.

Што яшчэ трэба ведаць для аплаты за мяжой

У некаторых рэстаранах, гатэлях і крамах у Еўропе можна пытацца пра аплату з дапамогай Paypal — калі карта ўжо прывязаная, то аплата на тэлефоне з NFC з выкарыстаннем QR-кода павінна прайсці без праблем.

Улічваючы няпростую сітуацыю з аплатай картамі падчас паездак у Еўрасаюз, самая папулярная парада падарожнікаў — мець пры сабе наяўныя грошы. Без дэкларавання беларусы могуць перавозіць праз мяжу да 10 тысяч долараў, але трэба ўлічваць і патрабаванні краін-суседак. Так, пры выездзе з Літвы ў Беларусь дзейнічае ліміт у 60 еўра наяўных на чалавека (на іншую валюту абмежаванні не распаўсюджваюцца).

Каментары5

  • Ёсік
    07.05.2026
    Наяўныя грошы - гатоўка, шаноўная рэдакцыя НН.
  • didi
    07.05.2026
    Filipp, дзялюся. Альфа-банк заблакаваны нядаўна цалкам - нават зьняць з карткі грошы немажліва. Прыёрбанк і Тэхнабанк працуюць цераз раз. Асабліва рызыкоўна ў малых крамках - яны, звычайна, не прымаюць. Нядаўна ў адной вялікай краме ў Гішпаніі адзін раз заплацілі Тэхнабанкам - прайшло нармальна. Праз дзень плацілі там жа - не прайшло, прышлося мне плаціць сваёй брытанскай, але нават і для брытанскай яно запатрабавала расьпісацца на электронным таблё. Амазон прымае Прыёр і Тэхна, букінг - плацілі Тэхнабанкам без праблем. Зьняць грошы з гэтых картах не праблема.
  • Filipp
    07.05.2026
    didi, Вялікі дзякуй за інфармацыю!

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць